качарэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.
Памянш. да качарга; невялікая качарга. Маці грозна пазірае на качарэжку каля печы. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Разбіць усё, многае. Маці адразу ў слёзы, а бацька нават паразбіваў місы ад злосці. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збедава́цца, збядуюся, збядуешся, збядуецца; зак.
Разм. Доўга бядуючы, знаходзячыся ў бядзе, змучыцца, змагчыся. Міхалючкова маці, Алімпа, за гэты час знудзілася, збедавалася. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зганьбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Тое, што і зганьбіць. Сашка зганьбаваў .. [Надзю], а маці яго — на табе, у адведкі прыйшла. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зажу́раны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Засмучаны, маркотны. Калі.. маці выйшла з хлява, я не пазнаў яе — такая яна раптам зрабілася сумная, зажураная. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псік, выкл.
Выгук, якім адганяюць ката. — Псік, злы дух, не дасць пасядзець! — Кот выкаблучыўся ў паветры, адляцеў ад тоўстай нагі маці. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пясто́та, ‑ы, ДМ ‑тоце, ж.
Тое, што і пяшчота. Можа, залішне гэтых пястотаў, можа, маці дарэмна штодня адзявае малую сама? Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́псціцца, ‑пшчуся, ‑псцішся, ‑псціцца; зак.
Разм. Сапсавацца; стаць горшым. — А есці хочаш? — гаварыла маці. — Быў такі разумны хлапец, а во скепсціўся... Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сшарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разм. Знішчыць, сапсаваць шараваннем. Маці, відаць, цэлы гай Сярдзітых гальнёў сшаравала, Пакуль падлога Зрабілася гладкая. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбо́тлівасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць турботлівага. На пастарэлы твар маці, падобны вельмі да сынавага, паплыла турботлівасць з налётам ледзь прыкметнага гневу. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)