Набор1 ’неабходны матэрыял, каб пашыць боты’ (в.-дзв., Шатал., Жд. 2). Ад устар. набіра́ць ’купляць матэрыял (у магазіне ў адрозненне ад вырабленага самім)’.

Набор2 ’каменне (у печцы, лазні)’ (рагач., Мат. Гом.). Магчыма, ад набра́ць ’назбіраць (у кучу)’. Гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заме́ннік, ‑а, м.

Матэрыял, выраб і пад., якія ўжываюцца замест другіх, больш каштоўных, дэфіцытных матэрыялаў, вырабаў. Заменнік скуры. Заменнік каляровых металаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́вій, ‑ю, м.

Асадкавая горная парода ў форме акругленых дробных каменьчыкаў, звычайна з прымессю пяску і галькі (скарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Фр. gravier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрэстаматы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хрэстаматыі, які з’яўляецца хрэстаматыяй. Хрэстаматыйны матэрыял. // Такі, як у хрэстаматыі; вельмі просты. Хрэстаматыйная дакладнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эбані́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Цвёрды матэрыял з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца для ізаляцыі ў электратэхніцы і для іншых мэт.

[Ад грэч. ébenos — чорнае дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скро́іць сов.

1. скрои́ть;

с. саро́чку — скрои́тъ соро́чку;

2. (израсходовать, кроя) искрои́ть;

с. уве́сь матэрыя́л — искрои́ть весь материа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

металізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Спец. Пакрыць (пакрываць) які‑н. матэрыял тонкім слоем металу, каб надаць яму пэўныя ўласцівасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поліурэта́н, ‑у, м.

Высокамалекулярнае арганічнае спалучэнне, прадукт полімерызацыі; высакаплаўкае крышталічнае рэчыва. // Сінтэтычны матэрыял, які прымяняецца для вырабу каўчуку, клею, плёнкі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асфальтабето́н, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял з сумесі шчэбеню (або гравію), пяску і асфальту (ужываецца ў дарожным, аэрадромным, гідратэхнічным і інш. відах будаўніцтва).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пергамі́н, ‑у, м.

1. Ізаляцыйны рулонны матэрыял з тонкага кардону, насычанага нафтавымі бітумамі.

2. Тонкая трывалая папера для вырабу натуральнай папяровай калькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)