Маладзі́к1 ’месяц у першай квадры’ (ТСБМ, Грыг., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц., Растарг., Сл. ПЗБ, Федар. 1), молодзі́к ’тс’ (Маш., ТС), мыладзі́к (паўн.-усх., КЭС; віц., Шн. 3; Бяльк.), брасл., асіп. маладзічок ’тс’ (Сл. ПЗБ). Укр. молодик, рус. молоди́к, моло́дик; польск. młodzik з бел. мовы; серб. млађак. Усх.-слав. Да малады́ (гл.).

Маладзі́к2 ’малады хлопец’, ’халасцяк’, ’малады (на вяселлі)’ (Нас., Сцяшк., ТС; брасл., Сл. ПЗБ). Укр. молодик ’малады нежанаты чалавек’, рус. смал. молодик, разан. ’малады чалавек, нежанаты’, рус. арханг. ’малады на вяселлі’, пск. ’малады лес’, разан.маладыя авечкі, ягняты’, ’маладняк’, ст.-рус. молодикъ ’малады чалавек’, ’маладая птушка (сокал, ястраб)’; польск. młodzik, ’малакасос’, ’навічок’, ’малады глушэц’, чэш., славац. mladɨk ’юнак’, серб.-харв. мла̀дик ’малады лес’. Прасл. mold‑ikъ. Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладо́сць, ‑і, ж.

1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця. Дзяцінства .. [Строніна] і першая маладосць прайшлі бесклапотна. Чорны. Маладосць, як бы яна ні была пражыта, ніколі не пакідае нас. Скрыган. // Якасць і ўласцівасць маладога (у 1 знач.), малады выгляд. На некаторы час у пані Ганны прапала зайздрасць да маладосці і прыгажосці Стэфкі. Бядуля.

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго‑н. Маладосць дзяржавы.

•••

Другая маладосць — аб прыліве новых сіл, творчай энергіі, узнікненні пачуцця кахання ў пажылыя гады.

Не першай маладосці — не маладых гадоў, сталага ўзросту; сярэдніх год.

Па маладосці гадоў — з-за недастатковай сталасці, па нявопытнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палі́тра, ‑ы, ж.

1. Дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы. Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі. Машара. Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падромніку палатном, з палітрай у руках. Карпюк.

2. перан. Падбор фарбаў у асобнай карціне, у творчасці мастака. Палітра Тыцыяна. // перан. Сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці пісьменніка, акцёра, кампазітара і інш. У вобразнай палітры Максіма Танка пачалі поўнасцю гаспадарыць фарбы светлыя, святочныя. Рагойша. Іграючы адмоўныя ролі, я імкнуўся ў іх выкарыстоўваць усю шматкаляровую палітру фарбаў жыцця. Сяргейчык.

[Ад фр. palette, ад іт. paletta — лапатка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́н, ‑у, м.

1. Няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны. — Мы акружэнне прабавалі двойчы, Пасля, кантужаны, я трапіў у палон. Смагаровіч. Быў сакавік сорак першага года. Для нас, жаўнераў польскай арміі, поўз другі год палону. Маладыя — нічога, трымаліся. А са старых — сямейных мужчын, .. двое ўжо звар’яцелі. Брыль.

2. перан. Стан залежнасці, падпарадкаванасці каму‑, чаму‑н.; знаходжанне ў гэтым стане. Дзе ты, шчасце, дзе прапала? Дзе твой радасны палон? Колас. Самае страшнае, калі чалавек, асвоіўшы гатовыя формы работы, знаходзіцца ў палоне іх і баіцца шукаць новага. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́рціся, патруся, патрэшся, патрэцца; патромся, патрацеся; пр. пацёрся, ‑церлася; заг. патрыся; зак.

1. Падушыцца, памяцца. Ягады пацерліся.

2. Знасіцца, выцерціся ў выніку доўгага ўжывання. [Макс] патрусіў калашыной сваіх старэнькіх штаноў, якія так пацерліся і знасіліся, што амаль прасвечваліся. Шамякін.

3. Разм. Пажыць, пабыць некаторы час дзе‑н., сярод каго‑н. Нягледзячы на свае маладыя гады, хлапец пацёрся ўжо каля людзей, шмат бачыў і добрага і благога. Гурскі. Гадоў пяць назад, дэмабілізаваўшыся з арміі, .. [Пётр] тыдняў з тры пацёрся ў вёсцы і раптам знік. Караткевіч.

4. Церціся некаторы час. Коні пацерліся пысамі аб .. [Кастусёвы] плечы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́ма, ‑ы, ж.

1. Краіна, якая гістарычна належыць пэўнаму народу і якую гэты народ насяляе; бацькаўшчына. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. Паўстала радзіма, замок Няволі зламала навек, Надзела з пралесак вянок І слёзы сагнала з павек. Купала. // Месца нараджэння каго‑н. Пра славу я тваю дачуўся, Радзіма, Случчына мая! Астрэйка. Калі Альшэўскі збіраецца на радзіму, да маці, яго заўсёды ахоплівае асаблівы настрой. Навуменка.

2. Месца ўзнікнення, паходжання чаго‑н. — Сея — мясцовая назва сіга, — растлумачыў інжынер. — Радзіма гэтай рыбы — Чудское возера. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ручны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прызначаны, прыстасаваны для рукі (у 1, 2 знач.), для рук. Ручны гадзіннік. Ручны багаж.

2. Які робіцца рукамі, уручную, а не машынай. Ручная здабыча вугалю. // Зроблены ўручную. Ручная вышыўка. // Які прыводзяцца ў дзеянне рукой, рукамі. Ручны станок. Ручная граната.

3. Такі, які не баіцца чалавека, прывык да чалавека; прыручаны (пра жывёлін, звяроў). Зайчанятка так прывыкла да Жэні, што зрабілася проста ручным: Жэня выпускае яго з клеткі, і яно бегае за ёй, як кошка. Якімовіч. А выведуцца маладыя арляняты, возьме [Гошка] адно з гнязда і прыручыць: няхай у іх будзе ручны арол. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струме́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. У выглядзе струменяў, які складаецца са струменяў. Струменісты ручай. □ [Іванка] прывыкаў да ўсяго гэтага, асцярожна ладкуючыся ля жалязкі з вуголлем, якое яшчэ недзе тлела, мусіць, бо інакш адкуль бы ішоў гэты радкаваты струменісты дух. М. Стральцоў. Адкуль толькі ўзяўся, падзьмуў вільготны, струменісты вецер. Ракітны.

2. Паэт. Які цячэ струменямі, які струменіцца. Дарэмна сонца дзіцянё гукала Праз скошаныя шызыя лугі, — Не ўгледзела яго, не прычакала з-за гаманкой струменістай смугі. Гаўрусёў. // перан. Хвалісты. Струменістая тонкая тканіна мяккай .. сукенкі збягала плынна долу, як ззяннем налівала пругкія маладыя ногі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чахарда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Гульня, у якой ігракі па чарзе скачуць цераз сваіх партнёраў, што стаяць сагнуўшыся ці на карачках. Маладыя жарабяткі не змаглі ўгнацца за дарослымі коньмі, таму спыніліся на раўнейшым месцы і давай гуляць у чахарду — пераскокваць адзін цераз другога. Рылько.

2. перан. Разм. Блытаніна, якая ўзнікае з-за пастаянных змен, перамяшчэнняў. І вось ідзе франтальная праверка: За тры гады ператрасаюцца паперкі! І часу не стае людзям для працы З-за гэткай чахарды. Валасевіч. Мора ўжо даўно не было, пачалася чахарда цеплыні і холаду. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раса́дамаладыя расліны, што вырасцілі для перасадкі’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), рыса́да, расса́да (Бяльк.), раса́дзіна ’каліва расады’ (Ян.). Параўн. рус. расса́да ’тс’, польск. rosada ’тс’, ст.-польск. rozsada ’тс’, славен. razsad, rošada ’тс’, літ. rasoda ’расліна’. Ад агульнаслав. ‑сад‑ у значэнні ’працэс пасадкі раслін’ > *roz‑sad(a) > *rossad(a) > rosad(а), адсюль зборнае значэнне раса́да для маладых раслін, для таго, што рассаджваюць. Для адзначэння асобнай расліны з расады назіраюцца розныя формаўтваральныя мадэлі, у тым ліку беспрыставачныя: параўн. польск. sadzonka, чэш. sadno, славен. sadíka, серб. sádno ’тс’. Сюды ж вытворныя раса́днік ’скрынка з зямлёй для вырошчвання расады’, ’гадавальнік’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ), ’гародчык’ (Бяльк.), расса́днік ’крыніца з’яўлення, размнажэння чаго-небудзь’ (ТСБМ). Відаць, другаснае ўтварэнне раса́днік ’зруб у 3–4 вянцы — аснова печы’ (Нік. Очерки), дзе фіксуецца і першаснае раса́днік ’парнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)