выхадны́, а́я, ‑о́е.

1. Які служыць для выхаду, выйсця. Выхадныя дзверы. Выхадны комін. □ Ззаду засталіся станцыйныя пабудовы, прамільгнуў выхадны светафор. Васілёнак.

2. Не для працы; святочны, парадны. Выхадны касцюм.

3. (у спалучэнні са словам «дзень»). Нерабочы. Выхадны дзень. // у знач. наз. выхадны́, о́га, м. Дзень адпачынку. Часам нават у выхадны.. [Ціхона] можна было знайсці толькі на заводзе. Грамовіч.

4. у знач. наз. выхадны́, о́га, м.; выхадна́я, о́й (‑о́е), ж. Той, хто выкарыстоўвае свой дзень адпачынку. [Зелянюк:] — Бачыш, я выхадны сёння. Зарэцкі. — Добрай раніцы, мамачка, — пацягнулася Ларыска рукамі да маці. — Ты сёння выхадная, праўда? І ў мяне сёння выхадны дзень. Так? Арабей.

•••

Выхадная дапамога гл. дапамога.

Выхадная роля гл. роля.

Выхадныя даныя гл. даны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нічо́га

1. мест. в род. п. ничего́; см. нішто́ I 1;

2. нареч., в знач. сказ. ничего́;

жыве́цца мне н. — живётся мне ничего́;

усе́ даўно́ стамі́ліся, а яму н. — все давно́ уста́ли, а ему́ ничего́;

а касцю́м — н. — а костю́м — ничего́ (неплохо́й);

н. не папі́шаш — ничего́ не попи́шешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́насіць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю. З хлява вывезлі на поле гной. З грубак, з лазні і з кухні вынасілі вёдрамі.. попел. Нядзведскі. Здаецца, не стрывае камень, а .. [чалавек] за свой кароткі век і горы вынасіць рукамі... Дубоўка.

2. Пранасіць дзіця да родаў. [Валя да Любы:] — Цяпер я цябе зусім адчуваю, ты свайго сына вынасіла ўсёй сваёй душой... Чорны.

3. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

4. Пранасіць некаторы час. Выносіць касцюм пяць гадоў.

5. перан. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці. Выносіць ідэю. □ Вынасіў дзед Талаш, як маці дзіця, сваю неспакойную думку. Колас. Чудзін здаваўся.. [Маі] тым героем, каго яна вынасіла ў дзявочых марах, вычытала ў сотнях кніжак, падгледзела крадком у фільмах. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купі́ць, куплю, купіш, купіць; зак., каго-што.

1. Набыць за грошы ці іншыя каштоўнасці. Купіць касцюм. Купіць кнігу. □ За багацце розуму не купіш. Прыказка.

2. перан. Подкупам, абяцаннямі і пад. схіліць на свой бок; падкупіць. У Аўгінні ніякіх сумненняў цяпер не заставалася: Саўку нанялі, купілі за грошы і ставілі на цёмную, здрадніцкую справу. Колас. // чым. Разм. Схіліць у сваю карысць якімі‑н. дзеяннямі, якасцямі. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, прасіў, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч.

•••

За што купіў, за тое і прадаю — паўтараю толькі тое, што чуў, за дакладнасць не ручаюся.

Купіць ката ў мяшку — набыць што‑н., не бачачы і не ведаючы яго якасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́жы

1. в разн. знач. краси́вый; (о лице, человеке) милови́дный;

п. пейза́ж — краси́вый пейза́ж;

~жыя ру́хі — краси́вые движе́ния;

~жая му́зыка — краси́вая му́зыка;

п. ўчы́нак — краси́вый посту́пок;

~жыя сло́вы — краси́вые слова́;

~жая дзяўчы́на — краси́вая (милови́дная) де́вушка;

2. изя́щный;

п. касцю́м — изя́щный костю́м;

~жае пісьме́нства — изя́щная литерату́ра, изя́щная слове́сность;

п. пол — прекра́сный пол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шэрсць, ‑і, ж.

1. Валасяное покрыва жывёл. Вепр ляжаў на баку, па ягонай мокрай бурай шэрсці поўз дымок. Самуйлёнак. Звер гэты быў незвычайнай велічыні .. Масці ён быў шэрай, шэрсць меў кудлатую і доўгую. Колас. // Валасы на твары, целе чалавека. — Дык што ж гэта?.. — закратаў мяккімі, даўгімі вусамі старшыня і пацёр шэрсць даўно нябрытай барады. Нікановіч.

2. Састрыжанае, вычасанае такое валасяное покрыва жывёл (авечак, коз і пад.). [Гаспадар] добра ведаў, колькі можна ўзяць за карову або за пуд шэрсці ці фунт масла. Чорны.

3. Пража, ніткі з такога валакна. — А якая якасць шэрсці для мінскага трыко? — пытаецца маладзенькая стаханаўка, разглядаючы пражу. «Полымя».

4. Тканіна з такой пражы. Касцюм з шэрсці. // Разм. Адзенне, пашытае з такой тканіны.

•••

Гладзіць па шэрсці гл. гладзіць.

Гладзіць супраць шэрсці гл. гладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яшчэ́.

1. прысл. У дадатак да таго, што было або што ёсць; зноў, паўторна.

Падліць я. малака ў шклянку.

Пасля камандзіроўкі прыеду я. сюды.

2. прысл. Ужо, у мінулым.

Купіў касцюм я. тры месяцы назад.

3. прысл. Да гэтага часу.

Стары я. рухавы.

Бацькі дома я. няма (пакуль няма).

4. прысл. Указвае на наяўнасць дастатковага часу, умоў для чаго-н.

Я. паспею на аўтобус.

Я вам я. спатрэблюся.

Я. малады.

5. прысл. (пры вышэйшай ступені параўнання). У большай ступені.

Ён я. ніжэй сагнуўся.

6. злуч. уступальны. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н.; хоць.

Я. не паправіўся пасля хваробы, а ўжо думае пра работу.

7. часц. Ужыв. пасля займ. і прысл. для ўзмацнення выразнасці.

Ён нам дапамагаў, я. як дапамагаў!

Акучнік забраў Сяргей. — Які я.

Сяргей?

Яшчэ б (разм.) — было б недарэчы, калі б не...

Я. б ты не быў задаволены!

Яшчэ нічога (разм.) — да некаторай ступені здавальняюча.

Гэта я. нічога.

Яшчэ які (разм.) — такі, што нават дзіўна, цудоўна, выключна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выхадны́

1. прил., в разн. знач. выходно́й;

ы́я дзве́ры — выходна́я дверь;

в. ліст — выходно́й лист;

в. касцю́м — выходно́й костю́м;

в. дзень — выходно́й день;

2. в знач. прил. выходно́й;

ён сёння в. — он сего́дня выходно́й;

3. в знач. сущ. выходно́й;

за́ўтра в. — за́втра выходно́й;

а́я дапамо́га — выходно́е посо́бие;

а́я ро́ля — выходна́я роль;

~ныя да́ныя — выходны́е да́нные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́віць (што) сов.

1. спра́вить, нажи́ть;

с. касцю́м — спра́вить (нажи́ть) костю́м;

2. (отпраздновать, соблюсти по обычаю) спра́вить, устро́ить;

с. свя́та — спра́вить (устро́ить) пра́здник;

3. (обряд) соверши́ть;

с. царко́ўную слу́жбу — соверши́ть церко́вную слу́жбу;

4. разг. (шум, беспорядок) подня́ть, устро́ить, наде́лать (чего);

с. гвалт — подня́ть шум, наде́лать шу́му;

5. разг. испо́лнить, вы́полнить; спра́вить;

с. абавя́зкі — испо́лнить обя́занности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Строй1 ‘рад, шарэнга’, ‘лад’, ‘пабудова, структура’ (ТСБМ), ‘строй, парадак’ (Байк. і Некр., Ян.), ‘выгляд, стройнасць, фігура’ (Варл.), ‘лад, парадак; наведзенасць’ (ТС), ‘узор, малюнак’ (Песні сямі вёсак), строй (на кросна) ‘прыстасаванне для ткання’ (Уладз., ТС), строе́ ‘ставы’ (лельч., Нар. лекс.). Укр. стрійкасцюм, адзенне’, рус. строй ‘строй; парадак’, польск. strój ‘строй; адзенне’, чэш. stroj ‘станок, машына’, славац. stroj ‘тс’, серб.-харв. стро̑й ‘фарба; шчолак; вайсковы строй’, славен. strȏj ‘машина, лакаматыў’, балг. строй ‘рад, сістэма, лад’, макед. строј ‘будова’, ‘рад’, ‘сватаўство’, ст.-слав. строи ‘кіраванне; лад, парадак; фармацыя’. Прасл. *strojь роднаснае лат. strãja ‘стойла, якое выслана саломай’, авест. urvarō‑straya ‘абразанне расліны’, лац. struō ‘дапасоўваць, састаўляць, будаваць, ладзіць’, constrūctiō ‘структура, кампазіцыя’, stria ‘баразна, складка’ (Фасмер, 3, 780; Глухак, 589). Далей этымалогія не вельмі ясная. Борысь (581) мяркуе, што слова роднаснае таксама слав. *strěxa ‘страха’ і распасціраць (гл. распасцерціся), да і.-е. кораня *(s)ter‑ ‘распасцерці’, адкуль таксама гоц. straujan ‘сыпаць, рассыпаць’, ням. Streu ‘салома на падсцілку’. Бязлай (3, 332), Сной₁ (615), апрача гэтай версіі, дапускаюць магчымасць паходжання ад і.-е. *kʼroi̯‑o, роднаснага з *kʼrei̯‑on у авес. srayan ‘прыгожы; прыгажосць’, ст.-інд. śrī‑ ‘прыгожасць’ і г. д. з першасным значэннем прасл. *strojь ‘парадак; прыгажосць’, параўн. стройны (гл.).

Строй2 ‘будоўля; драўніна для будоўлі’ (Ян., Мат. Гом.). Рус. паўн. строй ‘будаўнічы матэрыял’. Аддзеяслоўны дэрыват ад строіць (гл.) у адпаведным значэнні.

Строй3 ‘убор’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Сцяц. Сл.). Гл. строі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)