канфідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Тайны агент, агент разведкі. На гэтага Якаўца даўно вастрылі зубы мясцовыя хлопцы, бо добра ведалі, што гэта канфідэнт. Дамашэвіч. Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі. Сабаленка. // Уст. Чалавек, якому давяраюць сакрэты, тайны, з якім вядуць інтымныя размовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл.
1. Мяўкаць (пра ката). Чмякнуўшыся з печы, кот пацёрся ля .. ног [Улляны], а потым ускочыў на табурэтку ля кухоннага стала і, не зводзячы жоўтых вачэй, ціха, нібы праз зубы, каўкаў і каўкаў. Гаўрылкін. // Каркаць (пра галку).
2. Назойліва прасіць, канькаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цадзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Цэдзячы, павольна выпусціць, выліць. Выцадзіць піва з бочкі.
2. Разм. Павольна выпіць. Гаспадар выцадзіў конаўку і наліў яшчэ. Асіпенка.
3. перан. Разм. Сказаць што‑н. павольна, неахвотна. Спаткаўшы Шашу, [Насця] праз зубы выцадзіла: — Ненавіджу цябе ўсёй сваёй душой. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адапхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак., каго-што.
Адсунуць, аддаліць штуршком. Апанаваная страхам Лёдзя ўпіралася рукамі ў падбародак Кашыну і, сцяўшы зубы, намагалася адапхнуць ад сябе, але гэта не ўдавалася. Карпаў. // Моцна напіраючы, адціснуць, прымусіць адысці. [Дзед Мікіта] адапхнуў колькі кабет і стаў наперадзе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уста́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які з’яўляецца ўставам. Устаўнае пісьмо. Устаўная вязь.
устаўны́, ‑ая, ‑ое.
Прыстасаваны для таго, каб устаўляць у што‑н. Устаўныя шыпы. // Устаўлены ў што‑н. Устаўны рукаў. Устаўныя зубы. □ Характэрнай асаблівасцю кампазіцыі буйных твораў Якуба Коласа з’яўляецца наяўнасць устаўных алегарычных апавяданняў. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперты́за, ‑ы, ж.
1. Вывучэнне, даследаванне чаго‑н. з мэтай даць яму правільную ацэнку, зрабіць правільнае заключэнне і пад. На наступны дзень хімічная экспертыза Этнаграфічнага музея ўстанавіла, што зубы сапраўды пакрыты лускавінкамі золата. «Звязда».
2. Экспертная камісія. У мансійскую вёску выязджала экспертыза Акадэміі навук. Шынклер.
[Фр. expertise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчапі́ць сов.
1. расщепи́ть, расколо́ть;
р. па́лку — расщепи́ть (расколо́ть) па́лку;
2. (раздробить) расщепи́ть;
р. вало́кны — расщепи́ть воло́кна;
3. хим. расщепи́ть;
р. а́там — расщепи́ть а́том;
р. эфі́р — расщепи́ть эфи́р;
4. разжа́ть, разъедини́ть, развести́, разня́ть;
р. зу́бы — разжа́ть зу́бы;
р. ру́кі — разня́ть ру́ки;
5. раздроби́ть, размозжи́ть;
р. галаву́ — размозжи́ть го́лову
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сці́снуць сов.
1. в разн. знач. сжать, сдави́ть, сти́снуть;
с. зу́бы — сжать (сти́снуть) зу́бы;
с. у абні́мках — сжать (сти́снуть) в объя́тиях;
с. каму́-не́будзь руку́ — сжать (сдави́ть, сти́снуть) кому́-л. ру́ку;
2. перен. (сократить) сжать;
с. тэ́рміны — сжать сро́ки;
3. перен. (сердце, грудь и т.п.) сжать, сдави́ть, стесни́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шапяля́віць, ‑ляўлю, ‑лявіш, ‑лявіць; незак.
Вымаўляць мяккія с, з з шыпячым адценнем. Калісьці, рамантуючы прыёмнікі, Мішка адкусваў дроцікі, павышчарбляў зубы і цяпер шапялявіў: — А ш чым я аштануша? Карпюк. — Зрабіць так, як ніводная высакародная літоўка не зробіць?! — шапялявіў .. [Парэчкус], быццам нешта не месцілася ў яго роце. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Мы́ркаць ’гаварыць, запінаючыся, спыняючыся на паўслове’ (Мядзв.), ’наспеўваць праз зубы, сабе пад нос’, ’выказваць незадавальненне нараканнем’ (Нас.), ’мармытаць’ (Шат.), мыркун ’буркатун’, мыркуння ’гугнявая жанчына’, ’жанчына, якая на ўсялякую прапанову выказвае незадавальненне’ (Нас.), мырчэць ’бурчаць, муркаць; мармытаць’ (Юрч.). Укр. миркнути, рус. мыркнуть ’мармытаць’, ’наспеўваць сабе пад нос’. Гукапераймальнае (Шахматаў, ИОРЯС, 7, 2, 337; Фасмер, 3, 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)