тэмпера́мент, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып.

Меланхалічны, халерычны т.

2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму.

Чалавек з тэмпераментам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эне́ргія, -і, ж.

1. Адна з асноўных уласцівасцей матэрыі — мера яе руху, а таксама здольнасць выконваць работу.

Э. вады.

Ядзерная э.

Эканомія энергіі.

2. Рашучасць і настойлівасць у рабоце, дзеяннях.

Працаваць з энергіяй.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахраматы́зм, ‑у, м.

Спец. Здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні; бясколернасць.

[Ад грэч. a — без і chroma — колер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццесцвярджа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты бадзёрасцю, аптымістычнымі адносінамі да жыцця. Жыццесцвярджальныя ідэі. // Здольнасць ствараць, перабудоўваць жыццё. Жыццесцвярджальная сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачу́ццевасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць пачуццевага. Пачуццевасць успрымання.

2. Здольнасць успрымаць што‑н. органамі пачуццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праламля́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць светлавога праменя праламляцца пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Праламляльнасць праменяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́рман, ‑а, м.

Голуб асобай пароды, які мае здольнасць куляцца пры палёце. Турманы кружыліся над хатай. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

формазмяня́льнасць, ‑і, ж.

Змена формы (у 1 знач.); здольнасць змяняць форму ад уздзеяннем знешніх умоў. Формазмяняльнасць дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эметрапі́я, ‑і, ж.

Спец. Праламляльная здольнасць вока, пры якой чалавек добра бачыць і далёкія і блізкія прадметы.

[Ад грэч. émmetros — суразмерны і ōps — вока.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Празо́рлівы ’здольны прадбачыць будучае, праніклівы’ (ТСБМ), празо́рлівец ’тс’, празо́рлівасцьздольнасць да прадбачання’ (ТСБМ, Стан.). Рус. прозорли́вый ’здольны прадбачыць’, серб.-харв. прозо́рлив, балг. прозорли́в ’тс’. Да празе́рыць ’стаць відушчым; уцяміць, зразумець’ (Нас.), зо́рыць ’глядзець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)