джы́нсы, -аў.

Штаны з жорсткай баваўнянай тканіны, звычайна прашытыя каляровымі ніткамі.

Мужчынскія, жаночыя д.

|| прым. джы́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драсён, -сёну, м.

Травяністая звычайна аднагадовая расліна сямейства драсёнавых.

|| прым. драсёнавы, -ая, -ае.

Д. парастак.

Сямейства драсёнавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачыва́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (уст.).

Спальня (звычайна ў палацы, у панскім доме і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ста́нецца; звычайна безас.; зак.

Адбыцца, здарыцца.

Нічога з кнігай не станецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памно́гу, прысл. (разм.).

У вялікай колькасці, многа (звычайна пра тое, што паўтараецца).

П. перапісваць адно і тое ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панто́флі, -фель і -фляў, адз. панто́фель, -фля, м. і панто́фля, -і, ж.

Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў; шлёпанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трухле́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Рабіцца трухлявым.

Бярвенне трухлее.

|| наз. трухле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уго́дкі, -дак і -дкаў.

Гадавіна (звычайна) з дня смерці, а таксама наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́бак, -бка, мн. -бкі, -бкаў, м.

1. Невялікая, звычайна з ручкай, гліняная, фарфоравая ці іншая пасудзіна для піцця.

К. кавы.

2. Спартыўны прыз у выглядзе вазы (звычайна з каштоўнага матэрыялу), што ўручаецца пераможцу ў спартыўных спаборніцтвах.

Пераходны к.

|| прым. ку́бкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

К. матч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бут, -у, М бу́це, м.

Будаўнічы камень, які звычайна выкарыстоўваецца для закладкі фундаменту.

|| прым. бу́тавы, -ая, -ае.

Бутавая кладка.