закле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Закрыць адтуліну, дзірку і пад., наклеіўшы што‑н. зверху. Заклеіць вокны на зіму. // Закрыць, склеіўшы, зляпіўшы. Заклеіць канверт.
2. Многа наляпіўшы чаго‑н., пакрыць усю паверхню. Заклеіць сцены малюнкамі. Заклеіць дошку аб’явамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
майда́н, ‑а, м.
1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях РСФСР). Позна ўвечары на майдане, дзе збіраліся на сходы і гульні, ясна гарэлі вогнішчы. Самуйлёнак.
2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.
[З араб. majdān, mainān.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакрыццё, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пакрыць (у 1–3, 5 і 9 знач.).
2. Тое, што пакрывае што‑н. зверху. Цвёрдае пакрыццё дарог. □ Вежы [Супрасльскай царквы] дэкараваны і завяршаюцца складанымі яруснымі пакрыццямі з фігурнымі галоўкамі і высокімі шпілямі. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Лапаць некаторы час. Не адказваючы, брыгадзір накінуў павады на шыю Мяцеліцы, палапаў яе пад грывай і пайшоў у канюшню. Брыль. [Андрэй] падняў .. руку, палапаў пальцамі зверху па шафе — гільзы бразнулі адна аб адну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рткі, ‑так; адз. няма.
Разм. Тое, што і штаны. Мужык быў зверху апрануты, — кепка, картовая кашуля з зашпіленымі кішэнькамі, шарачковыя порткі, — а знізу — босы. Брыль. Міхась глянуў на свой палаплены паўкажушак, на порткі з даматканага сукна і.. ўздыхнуў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акры́цца, акрыюся, акрыешся, акрыецца; зак.
1. Накрыцца, ахінуцца чым‑н. Акрыцца посцілкай. □ Агонь прыграваў яго збоку, воўчая [ш]кура, якою акрыўся дзед, зверху. Колас.
2. перан. Пакрыцца; ахутацца, завалачыся. Быццам хусцінай вясельнаю, вішанька цветам акрылася. Бураўкін. [Зосін] твар.. збялеў, смуткам акрыліся вочы. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абе́чак, ‑чка; Р мн. ‑чкаў; м.
Лубяны абадок у рэшаце, сіце і пад. Нічога ў гэтых жорнах асаблівага няма: знізу калодка, потым абечак, нібы ў рэшаце, каб не рассыпалася мука, зверху — другая калодка з дзіркай пасярэдзіне, куды засыпаюць жыта. Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́рканне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. каркаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Дзесьці зверху чуваць карканне галоднага крумкача. Якімовіч. Над апусцелымі палямі з сумным карканнем лёталі чароды галодных варон. Чарнышэвіч.
2. перан. Разм. Злавеснае, нядобрае прадказанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наві́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад навіснуць.
2. у знач. прым. Які навісае, спускаецца зверху. Навіслыя бровы. Навіслыя галіны. □ Вострыя зубцы вяршынь елак, здаецца, краналіся навіслых хмар. Пестрак. Пятляе і віхляе рачулка між лазнякоў, падт[а]чвае навіслыя тарфяныя берагі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., чаго.
1. Насыпаць, рассыпаць у якой‑н. колькасці. Куфар закапалі ў старой яме ад бульбы.. Пасля наклалі роўна дзёрну, прытапталі нагамі і зверху нацерушылі сасновых іголак. Пташнікаў.
2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)