новаспе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Іран., жарт.

1. Нядаўна створаны, арганізаваны, зроблены. Новаспечаны трэст.

2. Які нядаўна атрымаў якую‑н. пасаду, званне. Канстанцін Міхайлавіч уважліва глядзіць на мяне, можа пакрыўдзіў новаспечанага празаіка параўнаннем. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́днасць, ‑і, ж.

1. Неабходныя маральныя якасці чалавека, а таксама ўсведамленне гэтых якасцей. Высока трымаць годнасць савецкага чалавека.

2. Прыгоднасць. Тэрмін годнасці нітрагіну — 9 месяцаў. «Беларусь».

3. Званне. Надаць годнасць народнага пісьменніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́царства, ‑а, н.

1. Гіст. Ваенна-землеўладальніцкае саслоўе ў Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі. // зб. Рыцары.

2. Званне рыцара.

3. перан. Самаадданасць, велікадушнасць, высакародства. [Хлопцы] жартавалі пры .. [Сабіне], спаборнічалі ў дасціпнасці і рыцарства смяяліся. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысво́іць, ‑свою, ‑своіш, ‑своіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць што‑н. чужое сваёй уласнасцю. Кожны тыдзень, а то і два разы на тыдні Арцём вазіў дровы ў Глыбокае, і ўсё ішло добра. Ён быў вельмі сумленны хлопец і ні разу не прысвоіў сабе гроша. Машара. — [Еўдакія] хітрая, можа забраць, прысвоіць, а надзець, так хутка не надзене. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Іван], прабраўшыся ў друкарскі цэх, дацягнуўся да наборнай касы і прысвоіў поўную жменю літар. Навуменка. // Выдаць за сваё, прыпісаць сабе што‑н. — Змог жа Марконі прысвоіць вынаходства Нанова і пажыць мільёны. Зуб.

2. Надзяліць чым‑н., даць што‑н. (званне, імя, чын і пад.). Прысвоіць званне ўдарніка камуністычнай працы. □ Паслаў .. [Заслонаў] Жэню ў дэпо вучыцца на слесара, а праз два месяцы яму прысвоілі трэці разрад. Шчарбатаў. Неўзабаве [Лескаўцу] прысвоілі званне старшага лейтэнанта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаздаво́ленне, ‑я, н.

Тое, што і самаздаволенасць. Пасля гэтага разважання з самім сабой у Смачнага зноў з’явілася самаздаволенне, што ён, камуніст Смачны, змог званне партыйца, рэвалюцыянера паставіць вышэй пачуццяў сяброўскіх, хай самых моцных. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэры́ф 1, ‑а, м.

Службовая асоба ў графствах Англіі, у ЗША і Ірландыі, якая мае адміністрацыйныя і судовыя паўнамоцтвы.

[Англ. sheriff.]

шэры́ф 2, ‑а, м.

Ганаровае званне мусульманіна, які быццам бы вядзе сваё паходжанне ад Магамета.

[Арабск. sâfīf.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сена́тар, ‑а, м.

Член сената; званне члена сената. Бурсэвіч тут жа пазваніў сенатару Багдановічу, якога добра ведаў, і папрасіў яго ўладзіць справу шлюбу нібыта аднаго знаёмага беспрацоўнага настаўніка, які вымушаны звярнуцца да уніяцкага папа. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вучо́ны, -ая, -ае.

1. Вывучаны, навучаны чаму-н.

Не вучы вучонага (прыказка). В. мядзведзь (дрэсіраваны).

2. Высокаадукаваны, які многа ведае ў галіне якой-н. навукі.

В. чалавек.

В. садавод.

3. Які мае адносіны да навукі, навуковы.

Вучонае званне.

Вучоная ступень.

4. у знач. наз. вучо́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Спецыяліст у якой-н. галіне навукі.

Выдатны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраўда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго (што). Прызнаць невінаватым, вынесці апраўдальны прыгавор.

А. падсуднага.

2. што. Даказаць магчымасць чаго-н.

Старацца а. які-н. учынак.

3. што. Паказаць сябе дастойным чаго-н.

А. высокае званне.

А. давер калектыву.

4. што. Акупіць, кампенсаваць.

Расходы апраўдаюць сябе.

|| незак. апра́ўдваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апраўда́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганаро́вы в разн. знач. почётный;

г. госць — почётный гость;

~вае зва́нне — почётное зва́ние;

г. прэзі́дыум — почётный прези́диум;

~вая ва́рта — почётный карау́л;

~вая гра́мата — почётная гра́мота

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)