Ване́ць ’смярдзець’ (Бяльк.). Да вонь < прасл. *oni̯a; гук в у пачатку слова пад уплывам веяць (Мейе, JF, 5, 333) або прасл. *vǫx‑ (БЕР, 1, 176). Рус. вонь ’смурод’, ст.-рус. воня ’пах, водар’, укр. вонь, польск. woń, в.-луж. wóń, wónje, н.-луж. woń, чэш. vůně, славац. vôňa ’тс’, балг. воня́ ’смурод’, серб.-харв. вȍњ, во̀ња ’пах’, славен. vónja ’тс’, ц.-слав. вонꙗ ’водар, пах’. І.‑е. паралелі: лац. animusдух’, ст.-інд. anaḥ ’подых’, грэч. άνεμος ’вецер’, гоц. us‑anan ’выдыхаць’ (Праабражэнскі, 1, 95–96; Фасмер, 1, 349; Шанскі, 1, В, 158–159; БЕР, 1, 176; Брукнер, 630; Махэк₂, 704).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́нія1 ’псіхічны стан’, ’незвычайная цяга, слабасць да чаго-небудзь’ (ТСБМ). З польск. mania ’тс’ або з рус. мания (Крукоўскі, Уплыў, 88), якія з лац. mania < ст.-грэч. μανία ’шаленства’, ’захапленне, цяга’ < μαίνομαι ’шалею, вар’яцею’ (Брукнер, 322; Фасмер, 2, 569). Сюды ж манья́к, ст.-бел. маньякъ ’шалёны’, якое з с.-лац. maniacus ’тс’.

Ма́нія2 ’здань, прывід’ (Ян.). Укр. манія́ ’тс’, рус. паўн., усх., перм. манья́ ’прывід (звычайна ў выглядзе старой кволай жанчыны)’, варон., паўд., зах. манья́к ’прывід, які з’яўляецца перад жнеямі’, тул. ’злы дух у выглядзе знічкі’. У выніку кантамінацыі мана́ (< мані́ць) і ма́нія1. Гл. таксама маняя́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́хлы ’нясвежы, няяркі’, жу́хнуць ’рабіцца жухлым’ (ТСБМ). Рус. жу́хлый, жу́хнуть. Безляй (Radovi [Akademija Nauka і Umjetnosti Bosne і Hercegovine], XXXV, Odjeljenje društvenih nauka, knj. 12, 1969, 88) прапануе ўзводзіць рус. жухнуть, бел. жухнуць ’высыхаць’, як і славен. дыял. júhniti ’буркнуць, пікнуць’, да і.-е. *dheus‑ ’пыліць, дуць’, якое дае побач з рэфлексам *dux (гл. дух) яшчэ і рэфлекс *djux‑, што і даў жухнуць. Параўн. і.-е. назвы няяркіх фарбаў, якія дае Покарны (1, 270) пад *dheus‑, ст.-інд. dhūsara ’колер пылу’, лац. fuscus ’цёмна-карычневы, жоўта-чорны’, англ. dusk ’змрочны, цёмны. Для словаўтварэння з суфіксамі ‑л‑ (прыметнік) і ‑ну‑ (дзеяслоў) параўн. бляклы, блякнуць. Параўн. яшчэ тусклы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераве́сці¹, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго (што). Ведучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.

П. дзяцей цераз вуліцу.

2. каго-што. Перамясціць з аднаго месца на другое, размясціць у іншым месцы.

П. хворага ў другую палату.

П. чыгуначныя саставы на запасныя пуці.

3. каго (што). Назначыць на іншае месца, пасаду і пад.

П. студэнта ў другі інстытут.

П. на другую аплату.

4. што. Перадаць, пераслаць.

П. грошы па пошце.

5. што. Падаць у іншых велічынях, у другіх знаках.

П. аршыны ў метры.

П. долары ў рублі.

6. што. Перанесці, перарысаваць на што-н. (якое-н. адлюстраванне).

П. выкрайку.

Перавесці дух, дыханне

1) глыбока ўздыхнуць, аддыхацца;

2) зрабіць кароткі перапынак, перадышку ў чым-н.

|| незак. пераво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. пераво́д, -у, Мо́дзе, м.; прым. пераво́дны, -ая, -ае (3, 4 і 6 знач.).

Пераводныя экзамены.

П. бланк.

Пераводныя карцінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыхну́ць сов., однокр.

1. (испустить вздох) вздохну́ть;

2. (сделать выдох) дохну́ть;

3. разг. (повеять) поду́ть, дохну́ть;

4. разг. подыша́ть;

д. све́жым паве́трам — подыша́ть све́жим во́здухом;

бая́цца д. — боя́ться дохну́ть;

д. няма́ калі́ — дохну́ть не́когда;

даць д. — дать дух перевести́; дать вздохну́ть;

д. на по́ўныя гру́дзі — вздохну́ть свобо́дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падве́й1дух, які круціцца ў ветры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы; хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком, параліч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’скразняк’ (Сцяшк. Сл.), ’хвароба’ (ТС), ’прастуда, параліч’ (Касп., Гарэц., Інстр. II), пудві́й ’тс’ (Нар. лекс., стол.), ’ліха, бяда’ (Жд. 2). Укр. підві́й ’від хваробы ад ветру’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падвеяць < веяць. У семантычных адносінах параўн. яшчэ ве́транка (гл.).

Падве́й2 ’расліна падвей шыракалісты, Eriophorum latifolium Норре’ (ТСБМ, Кіс.), ’драсён змяіны, Polygonum bistorta L.’ (Бейл). Да падвей1, таму што Eriophorium latifolium Hoppe у народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння падвею (БСЭ, 7, 601). Мабыць, аналагічную матывацыю можна прыняць і для драсёну, які таксама з’яўляецца лекавай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праку́да ’ахвотнік да свавольстваў, розных штук; гарэза; смешны’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), ’кемлівы’ (Нас.), ’незвычайная з’ява’ (Яруш., Нас.), ’насланнё, вера ў забабоны’, (Сцяшк. Сл.), ’надакучлівы’ (Сл. ПЗБ), праку́днік, ‑ніца, праку́дны. Рус. проку́да ’бязглуздая выхадка; шкода; прайдзісвет’, кудь ’злы дух, вядзьмарства, чары’, ц.-слав. прокуда ’вядзьмарства’, серб. дыял. проку̏да ’нягоднік’, балг. проку́да ’дрэнная звычка; выгнанне з роднага месца’, ст.-слав. прокуда ’сорам, ганьбаванне’, прокоудити ’ганьбіць; рабіць шкоду’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад праку́дзіць ’гарэзнічаць, вычвараць’, параўн. рус. проку́дитъ ’тс’, польск. przekudzic ’псаваць; дакучаць’, балг. проку́дя ’рабіць выгнанцам; праганяць’, ст.-слав. коудити, коуждѫ ’караць, асуджаць, ганьбаваць’. Да незафіксаванага *кудзіць (гл. кудзеснік), што ўзыходзіць да прасл. *kuditi. Гл. Фасмер, 3, 374, з літ-рай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́савы дзеддух жытняга поля’ (гродз. Цых.). Звязана з чэш. roousy ’доўгія ўскудлачаныя валасы’, балг. ру́си ’валасы’, славен. rȗse ’вусы’, Rusa ’міфічная істота’, серб.-харв. beli Rus ’метэаралагічны дэман’, харв. rȕsina ’коцікі (на бярозе, вярбе); махры’ з няясным, паводле Скока (3, 130) u, у аснове якіх прасл. *rus‑ са значэннем ’бухматы, махровы’, што адлюстроўвае прадуктыўную магію (Цыхун, БЛ, 57, 120–122). Махэк₂ (519), Бязлай (Eseji, 152) далучаюць сюды славац. obrus, чэш. ubrus, славен. obrus, ubrȗs, серб.-харв. у̀бру, балг. дыял. убру́с, укр. убру́с, бел. абру́с ’настольнік, рушнік з махрамі’ якія лічаць вытворнымі ад *rusati ’рабіць махры на палатне’. Магчыма, звязана з палес. руса́ўка ’жанчына з непрыбранымі валасамі’, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сатана́ ’у некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу, д’ябал’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сата́н ’сатана; надакучлівы чалавек’ (Нас.), са́тан, сатана́ ’сатана’, сата́нье ’чэрці’ (ТС). Укр., рус. сатана́, ст.-рус. сатана, ст.-слав. сотона, чэш. satan, satanáš, славац., н.-луж., в.-луж. satan, серб.-харв., славен. sotona, балг. сатана, сатона, макед. satana. Старажытнае запазычанне з грэч. σατανας, якое са ст.-яўр. sāţān (Міклашыч, 317; Фасмер, 3, 565; Кіпарскі, Gemeinslaw., 130), а не з гоц. satana, як лічаць Стэндэр–Петарсан (Slaw.-germ., 430 і наст.), Махэк₂, 538. Форму сатана Фасмер (там жа) тлумачыць другасным прыстасаваннем да грэч. формы. Сюды ж сатані́ць ’сварыць каго-небудзь з кім-небудзь’, ’шкодзіць’, ’зводзіць, падбухторваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упрыго́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Надаць каму‑, чаму‑н. прыгожы выгляд, зрабіць больш прыгожым, яркім; аздобіць. А колькі розных стужак, грабянёў, Хусцінак яркіх, завушніц прыгожых! Якіх яны красуняў упрыгожаць! Танк. Гарадоў нашых вуліцы, плошчы Упрыгожыла мора сцягоў. Машара. Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі. Колас. І зноў работа закіпела — аж дух займае ў хлопцаў. Спачатку ля краёў столь узорамі ўпрыгожылі, пасля да сярэдзіны дабраліся. Нядзведскі. // Стаць сведчаннем якіх‑н. заслуг (пра ордэны, медалі і пад.). Ордэн Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда». // перан. Зрабіць больш поўным, багатым па зместу (жыццё, існаванне). Каб зноў жыццё сваё ўпрыгожыць, — За працу возьмемся хутчэй. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)