сажнёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сажня. Сажнёвыя меры. Сажнёвы стос дроў. // Разм. Вельмі вялікі (высокі, доўгі і пад.). Сажнёвыя крокі. □ Я нясмела накіраваўся да старасты. Той паглядзеў на мяне з вышыні свайго сажнёвага росту. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Кукарда. На чалавеку быў доўгі шынель без пагонаў і зімовая салдацкая шапка без цэшкі. Якімовіч. Алесь браў стрэльбу, шапку з цэшкай І нёс з шчасліваю ўсмешкай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пралангава́ць ’прадоўжыць (прадаўжаць) тэрмін чаго-небудзь’, праланга́цыя ’прадаўжэнне дзеяння’ (ТСБМ). Праз польск. prolongować, дзе з лац. prolangare, якое з pro‑ і longusдоўгі’ (Банькоўскі, 2, 782). Ст.-бел. проленгованый ’працягнены’ < ст.-польск. prolengowany < prolongować (Булыка, Запазыч., 266).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праляжа́ць сов.

1. (нек-рое время) пролежа́ть;

п. уве́сь дзень — пролежа́ть весь день;

п. до́ўгі час у бальні́цы — пролежа́ть до́лгое вре́мя в больни́це;

2. пролежа́ть; отлежа́ть;

п. бакі́ — пролежа́ть (отлежа́ть) бока́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арба́, ы́; мн. а́рбы, ‑аў; ж.

Высокі двухколы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколы — на Украіне, у Крыме, на Каўказе. Гамрэкелі стаяў на двары, наглядаючы за работай парабкаў, якія грузілі на арбу мяхі з агуркамі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зні́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знізіць.

2. у знач. прым. Дрэнны, прыгнечаны. Заставацца доўгі час у стане зніжанага настрою і няпэўнасці было не ў характары настаўніка, і ён, як мог, стараўся адагнаць прыкрыя думкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птушаня́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да птушаняці, птушанят. Птушанятны ўзрост.

2. у знач. наз. птушаня́тныя, ‑ых. Птушкі, у якіх птушаняты вылупліваюцца з яек бездапаможнымі і доўгі час знаходзяцца ў гняздзе, дзе іх абаграваюць і кормяць бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастая́нны, -ая, -ае.

1. Нязменны і аднолькавы заўсёды, бесперапынны.

Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці.

Пастаянная велічыня (у матэматыцы). П. ток (у адрозненне ад пераменнага). Пастаянная армія (армія мірнага часу). П. капітал (частка капіталу, што затрачваецца на сродкі вытворчасці і застаецца нязменнай у працэсе вытворчасці). П. заказчык у атэлье.

2. Разлічаны на доўгі тэрмін, не часовы.

Пастаянная работа.

П. жыхар.

3. Не зменлівы, цвёрды.

П. погляд на рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застая́цца, -таю́ся, -таі́шся, -таі́цца; -таі́мся, -таіце́ся, -тая́цца; -то́йся; зак.

1. Доўга прастаяць без руху.

Коні застаяліся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць нармальны стан, сапсавацца, доўга знаходзячыся ў нерухомасці.

Вада застаялася.

3. Затрымацца, прастаяўшы доўга на адным месцы.

З. перад карцінай.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Застацца на доўгі час не выкарыстаным (разм.).

Летам асвяжальны напітак у магазіне не застаіцца.

|| незак. засто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́ўка1 ’дзеянне паводле дзеяслова каваць (ТСБМ) (гл. каваць).

Ко́ўка2доўгі шост з патаўшчэннем на канцы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kúoka ’дубіна’ (там жа, 2, 508), ’калатуша для разбівання камякоў на раллі’ (Касп.). Запазычанне з літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)