збунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змяшацца, пераблытацца. Думкі ў галаве збунтаваліся. Гульня збунтавалася.
2. Падняць бунт; узбунтавацца. У гміне павінен спешна адбыцца суд над сялянамі, больш чым над палавінай вёскі, якія збунтаваліся і не пайшлі да пана на работу. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ртачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карты, карт (у 2 знач.). Картачная гульня. // Звязаны з гульнёй у карты. Картачны доўг. // Прызначаны для гульні ў карты. Картачны стол.
2. Які мае адносіны да карткі (у 1, 4 знач.). Картачны каталог.
•••
Картачная сістэма гл. сістэма.
Картачны домік гл. домік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рамс: у ра́мса ’від гульні ў карты’ (Машара). З польск. ramsz ’гульня ў карты, у якой прайграе той, у каго застаецца больш ачкоў’ (< ням. Ramsch або франц. ramas ’куча, хлам’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тала́нта ’другі крок у гульні ў цурку’ (ТС), тала́нты ’дзіцячая гульня: з круга большай палачкай падымаецца з зямлі і адбіваецца ўбок меншая палачка, якую другі ўдзельнік гульні павінен злавіць і ўкінуць у круг’ (слуц., Нар. словатв.). Няясна; відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых падобных па структуры гульневых тэрмінаў, параўн. бала́нта ’дзіцячая гульня ў цурку’ (ТС), паля́нта ’від гульні, лапта’ (Скарбы). Магчыма, да лац. tālea ’дубец, кол’ аналагічна да іт. palla ’шар, мяч’ > польск. palant ’кій, якім б’юць па мячу’, параўн. палянт (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лапа́ная ’карцёжная гульня, у якой мяняюць карты для складання пар, і калі адна карта можа быць няцотнай, лішняй, таго, хто застаецца з ёй, называюць свінкай’ (Нас.). Дзеепрыметнік ад лапаць ’хапаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нава́льнік ’гульня ў хованкі’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Няясна. Калі гэта не памылка ў запісах (*хаоальнік?), то хутчэй за ўсё звязана з дзеясловам наваліцца ’напасці, накінуцца’, адчак сувязь цяжка вытлумачыць характарам гульні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патэс 1 ’гульня ў арэхі’ (маг., Рам., Детские игры). З яўр. мовы (там жа, 137).
Патэ́с 2 ’страха’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Відаць, да пацёс (гл.) з другасным ацвярдзеннем тʼ (цʼ) > т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́лка ’лапта, дзіцячая гульня з мячом’, ’палка, якой б’юць мяч у гульні ў лапту’ (Бяльк.; Рам., 8, 576). Ад іліць (гл.) з суф. ‑к‑а, які характарызуе прадмет паводле яго прызначэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сак ’жулік’ (Касп.). У выніку пераносу значэння з польск. pasek (gra w pasek) ’азартная гульня з рэмнем’. Да пас 1 (гл.). Параўн. аналагічнае развіццё ў бел. і чэш. мовах, дзе pásek ’стыляга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вінт 1, ‑а́, М ‑нце́, м.
1. Шпень са спіральнай нарэзкай; шруба.
2. Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале. Грабны вінт. Вінт самалёта.
3. у знач. прысл. вінто́м. Спіраллю. З-пад кармы вінтом вырывалася пеністая вада. Асіпенка.
вінт 2, ‑а, М ‑нце, м.
Карцёжная гульня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)