тужлі́ва,
1. Прысл. да тужлівы.
2. безас. у знач. вык. Маркотна, нудна. Піне стала тужліва і крыху страшна. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змро́чна,
1. Прысл. да змрочны.
2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці змроку, прыцемку дзе‑н. У хляве ўжо было змрочна, і, каб агледзець свіней, Курловіч папрасіў ліхтар. Дуброўскі.
3. безас. у знач. вык.; перан. Аб наяўнасці змрочнага, цяжкага настрою ў каго‑н. Змрочна было на душы Васіля Раманавіча. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халаднава́та,
1. Прысл. да халаднаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра халаднаватае надвор’е. На вуліцы было халаднавата, дзьмуў нейкі сыры вецер. Арабей. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Чарнышэвіч.
3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне прахалоды. — Халаднавата, аднак, — сказаў Толя, пагладжваючы голы плячук. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́дка,
1. Прысл. да гадкі.
2. безас. у знач. вык., каму. Блага, агідна, прыкра. Гадка з’есці і шкада кінуць. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
коўзь, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова «коўзацца», «каўзануцца». — [Воўк] — коўзь з ганка ды наўцёкі з двара. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заканаме́рна,
1. Прысл. да заканамерны.
2. у знач. вык. Не выпадкова, у адпаведнасці з законам (у 5 знач.). Гэта заканамерна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згаво́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад згаварыць.
2. безас. у знач. вык. згаво́рана. Ёсць дамоўленасць адносна чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жо́ўта,
1. Прысл. да жоўты.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць жоўтага колеру. Вясною на лузе жоўта ад красак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябла́га,
1. Прысл. да неблагі.
2. у знач. вык. Нядрэнна. Вось папаўся першы шчупак. Невялічкі, але для пачатку няблага. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́жна,
1. Прысл. да снежны (у 4 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра вялікую колькасць снегу. Снежна на двары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)