піло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Той, хто водзіць самалёты або іншыя лятальныя апараты; лётчык. Плыве самалёт над зямлёй,.. І з тысячам мараў і дум На дол паглядае пілот. Броўка. Вядзе пілот над намі самалёт І радуецца працы нашай шчыра. Панчанка.
[Фр. pilote.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́ры, нескл., ж.
Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент, пашыраны на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Гаварылі зурны, і гудзелі тары, І стаяў у песнях Ардашат. Броўка. Звон зурны, і чанура, і тары, Што ў сугучнасць зліліся адну, Павялічваюць сэрца ўдары... Гурло.
[Грузінскае tari.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тачы́ла, ‑а, н.
Тачыльны камень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў. Тачыла, як велізарны круглы пірог, тырчала паміж дзвюх прыбітых да станка дошак. Броўка. У саўгаснай кузні малады хлопец налягаў на тачыла. Стары прыціскаў да каменя ржавае жалеза. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго. Броўка. На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уці́ск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уціскаць 2.
2. Грубае абмежаванне ў правах каго‑н.; прыгнёт. Сацыяльны ўціск. Каланіяльны ўціск. □ Улады ішлі з уціскам новым, Адно, што ведалі — караць. Забраў апошнюю карову Той прыстаў, што крычаў: ура! Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хві́ля, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і хвіліна. У полымя бітвы ішлі вы [воіны] рашуча, А сэрца не знала ні хвілі спакою. Броўка. Усё жыццё.. [Тэкля] была загнана ўсімі, і калі нават бывалі хвілі радасці, то вочы не пакідалі выразу вечнага смутку. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змачы́ць, змачу, змочыш, змочыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць мокрым, вільготным; намачыць. Дождж змачыў сена. □ Валасы .. [Валодзя] добра змачыў і зачасаў угору. Ермаловіч.
2. перан. Разм. Адзначыць што‑н. выпіўкай; замачыць. Прывіталі суседзі. Стол абрусам пакрылі Ды сяброўскую радасць Чаркай добрай змачылі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звадыя́ш, ‑а, м.
Разм. Зводнік, падбухторшчык. Наперадзе стаяла некалькі чалавек, якія борзда ўмелі звесці Сымона з Міколам. А другія толькі пазіралі. Калі звадыяшы бачылі, што бойка раскідаецца, тады ўмешваліся яны. Колас. — А болей за ўсё гэтага чорта, Кузьму, трэба пакараць. Ён звадыяш. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Выступаць на фоне чаго‑н., узвышацца над наваколлем. Засталася ззаду шырокая балотная даліна, на якой, як вокам глянуць, усё маячылі стагі і стагі. Пестрак. А небаскроб перада мной — Стаіць пад месяцам, маячыць, Чапляе хмары ў вышыні. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
габлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; заг. габлюй; незак., што і без дап.
Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. □ [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі. Шамякін. Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)