Ды́ля ’адна з дзвюх рам варштата’ (Сцяц.), ’тоўстая дошка’ (БРС, Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; Шатал.: дыль). Запазычанне з польск. dyl ’бэлька, брус, распіленае ўздоўж бервяно; тоўстая дошка’. Параўн. ст.-бел. дыль, дылъ ’тоўстая дошка’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч., 103). Польск. слова з ням. Diele (параўн. Слаўскі, 1, 185). Вытворныя: ст.-бел. дилеванье, дылеванье, дылованье, дылеваный, одылеваный (Булыка, там жа), бел. дылёўка ’тоўстая дошка’ (гэта апошняе ці не з польск.?; параўн. польск. dylować, dylowanie).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракаці́ць сов.

1. прокати́ть;

п. бервяно́ дзе́сяць ме́траў — прокати́ть бревно́ де́сять ме́тров;

2. прокати́ть, провезти́;

п. на машы́не — прокати́ть на маши́не;

3. перен., разг. прокати́ть, провали́ть;

п. на вы́барах — прокати́ть на вы́борах;

п. на вараны́х — прокати́ть на вороны́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трам ’апорная бэлька ў хаце пад столлю’ (Бяльк., Байк. і Некр., В. В., Мат. Гом., Гарэц.; мсцісл., З нар. сл.; гродз., мін., мсцісл., ельск., ЛА, 4), ’падоўжная бэлька, якая падтрымлівае папярочныя’ (Пятк. 2, Сцяшк., Шушк., ТС), ’ствол дрэва’ (Мат. АЛА), ’кіль’ (Некр. і Байк.), ’калок’ (Яруш.), трамкі́ ’апошнія вянкі зруба’ (ельск., ЛА, 4), тран ’апорная бэлька’ (іўеў., слонім., рэч., ЛА, 4), прам ’тс’ (лун., там жа), отра́м, атра́м ’тс’ (бяроз., чашн., там жа), штрам ’тс’ (брасл., шарк., глыб., лаг., ЛА, 4) і штра́ма ’тс’ (віл., лаг., там жа), а таксама тра́ма ’тс’ (ТСБМ, Бяльк., Кал., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шушк., ТС; гродз., мін., ЛА, 4; Сл. ПЗБ), ’прастора паміж бэлькай і столлю’ (Жд. 1), ’бэлька ў столі’ (брагін., Шатал.). Ст.-бел. трамъбервяно, бэлька’ (XVII ст.; Ст.-бел. лексікон, КГС). На беларускай тэрыторыі сышліся, магчыма, два варыянты адной і той жа лексемы (рэаліі) — тра́м(а) і атра́ма, якія, аднак, могуць мець рознае паходжанне. Лексема трам (польск. tram, tranдыял. паўд.-усх. ’падваліна, падруба’, паўн.-усх. trama ’апорная бэлька’, в.-луж. trama, н.-луж. tramʼ, trama ’дручок, дубіна’, ’апорная бэлька’, ст.-чэш., славац. trám ’бэлька, брус’, харв. кайк. trȃm, славен. trȃm, tramȗбервяно, брус’) запазычана з с.-в.-ням. trām, drāmбервяно, бэлька’, параўн. с.-н.-ням. trāme ’бэлька’, ст.-фрыз. trām(e) ’брус, бэлька’, нарв. tram ’драўляны парог’ (Клюге, 785; ЕСУМ, 5, 617) і праз заходнеславянскія мовы (пераважна праз польскую) трапіла на беларускую (і ўкраінскую) моўную тэрыторыю (Брукнер, 574–575; Махэк₂, 649; Скок, 3, 490; Бязлай, 3, 211; Сной₂, 776; Булыка, Запазыч., 323; Голуб-Копечны, 388; Голуб-Ліер, 486). Лексема атра́ма пашырылася з балтыйскай моўнай тэрыторыі, параўн. літ. atramà ’падпорка’, ’апірышча’, ’спінка крэсла, канапы’, atramstýti ’падперці/падпіраць, прыхіліць/прыхіляць’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 50; Лаўчутэ, Балтизмы, 41). Назіраецца іх узаемадзеянне (трам‑а, а‑трам). Далей ням. тэрмін суадносяць са ст.-грэч. τέρεμνον ’сені, гасцёўня’, з лац. trabs < і.-е. *drabma, альбо адносяць да і.-е. асновы *ter‑ ’прабірацца, дасягаць’, ’праходзіць праз што-небудзь’, узмоцненай фармантам *‑т; дапускаецца мажлівасць існавання праславянска-прагерманскай лексемы (Скок, там жа). Петр (В. В., 21, 207–217) дапускае роднаснасць прасл. *tramъ са ст.-грэч. τραφηξ, лац. trabsбервяно’, ’дрэва’, ’карабель’, што даволі сумніўна. Сюды ж тру́ма, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.

3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згон, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зганяць ​1 — сагнаць.

2. Абл. Плыт. Бервяно к бервяну — І гатовы наш згон, А лес — стрыжань адзін, А сасна — нібы звон. Астрэйка. Дбайна ўзрошчаныя кнёны, Сосны, звонкія, як сталь, Туга звязаныя ў згоны, Без канца плывуць у даль. Глебка.

3. Гіст. Збор усіх сялян без выключэння для адработкі феадальнай павіннасці. Апрача непасільнага прыгону, сяляне выконвалі шмат дадатковых работ, як згоны, варту і інш. Лушчыцкі.

•••

На згоне чаго — на сыходзе чаго‑н. Пачалі будаваць .. [майстэрню] на згоне зімы, падвялі пад кроквы і бадай канчаць на лета. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Тонкі кусок дрэва, адчасаны ад бервяна, палена і пад.; шчэпка. Доўгая белая трэска круцілася з-пад сякеры. Дуброўскі. Пахне свежымі трэскамі, стружкамі, пілавіннем, смалою — мусіць, кожны зможа ўявіць, які водар дрэва стаіць навокал, калі адразу ставіцца столькі новых зрубаў! Сіпакоў. Паволі, роўна чахкае яго бывалая сякера, плазуючы бервяно, і не трэскі ляцяць, а адганяецца ад бервяна суцэльная і доўгая, як дошка, трэска. Брыль. От яна [дзяўчына] спынілася, разаслала на зямлю дзяругу і пачала выбіраць і класці на яе большыя трэскі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сле́га, сліга́, слігаві́на ‘лага; кладзь, доўгае бервяно, якое кладуць на сохі’ (Бяльк., Касп.), сле́гі ‘рэі’ (каліна, Арх. ГУ), слёгі ‘лагі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), слі́га ‘вясло для кіравання плытом’ (гродз., Сл. ПЗБ), ‘падваліна’ (в.-дзв., рас., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), слюгаві́на ‘падваліна’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘брус, якім замацоўваюць насціл маста’ (докш., там жа), ‘лагі’ (в.-дзв., там жа). Укр. слі́гі ‘тоўстыя перакладзіны’, рус. слега́ ‘брус, жардзіна’, дан. слёга ‘тонкая доўгая жардзіна’, сляга́ ‘тонкае доўгае бервяно, рычаг’. Словы няяснага паходжання. Аўтары Сл. ПЗБ (4, 481) выводзяць ад літ. slė̃gos ‘лагі’, што, ведаць, роднаснае літ. slė́gti ‘ціснуць’, slėktis ‘прэс’, з якімі параўноўвае словы Праабражэнскі (2, 321); формы на ‑я‑ ўзводзяць да *слѧг‑ і набліжаюць да літ. sleñksnis, sleñkstis ‘парог’, гл. Фасмер, 3, 681; ЕСУМ, 5, 298. Калі прыняць за асноўнае значэнне ‘лага’, то, хутчэй за ўсё, узыходзіць да прыставачнага дзеяслова *sъ‑legti ‘пакласці побач, легці разам, упасці’, каранёвая частка якога можа мець падаўжэнне ‑e‑ > ‑ě‑, параўн. Борысь, Czak. stud., 80; Etymologie, 601 (рэканструюе прасл. *sъlěga/*sъlęga). Гл. слюга, сліж3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашчэ́па, о(ш)чэпабервяно, якое ляжыць на бэльках столі пад кроквамі’ (Тарнацкі, Studia), ошчэп (Куч.), укр. ощіп, ощепина ’кожнае з чатырох бярвенняў, пакладзеных зверху на сцены і звязаных у вуглах’; на «ощепинах» трымаецца столь і страха, палес. ощепи ’ўмацаваныя ў форме чатырохвугольніка драўляныя бэлькі, якія кладуцца на шулы’ (Лысенка, СПГ). Да ашчапіць, шчапіць ’увязаць, злучыць, параўн. шчэпы ’моцная чатырохвугольная рамка, якая сцягвае пры дапамозе клінкоў ствалы дрэў «прысад», дзе будзе стаяць на адры вулей’ (Сержп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёц1 ’зуб у баране’ (Нас., Касп., Мат. Гом., Мядзв., Нік., Няч.). Параўн. рус. (зах.) клец ’тс’. Да клёц2. Семантычны пераход ’кавал дрэва’ > ’сук’ > ’зуб у баране’ (першасны варыянт — стваліна дрэва з тоўстымі сукамі). Гл. Хэнзель, Słowiańszcyzna, 26. Менш надзейная версія: да прасл. tolbCb. Гл. клыкі (Фасмер, 2, 249).

Клёц2 ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл., Сцяшк.). Укр. кльоц ’калода’, польск. kloc ’тс’. Запазычанне праз польскае пасрэдніцтва з с.-в.-ням. kloz ’тс’ (Слаўскі, 2, 230; ЕСУМ, 2, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падчапі́ць сов.

1. в разн. знач. подцепи́ть;

п. ваго́н да цягніка́ — подцепи́ть ваго́н к по́езду;

п. бервяно́ бусако́м — подцепи́ть бревно́ багро́м;

п. шчупака́ — подцепи́ть щу́ку;

п. жаніха́ — подцепи́ть жениха́;

2. (задев, поднять вверх) подде́ть;

п. ві́ламі се́на — подде́ть ви́лами се́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)