Атру́бам ’адным чынам’ (Жд.). Прыслоўе ўтворана ад аддзеяслоўнага назоўніка атруб (атрубіць ’адсячы’ — Нас., 379), суадносіцца з творным склонам гэтага назоўніка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяйсцовы ’стаячы (пра ваду)’ (паст., Сл. ПЗБ). Паланізм. З польск. miejscowy ’звязаны з адным і тым жа месцамі miejsce ’месца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поліэмбрыёнія, ‑і, ж.
Спец. Утварэнне некалькіх зародкаў з адной яйцаклеткі ў жывёлы і ў адным семені ў расліны.
[Ад грэч. poly — многа і embryon — зародак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыло́граф, ‑а, м.
Палачка з пяром на адным канцы і з карандашом на другім, пяро-карандаш. // Вечнае пяро.
[Ад грэч. stylos — палачка для пісьма і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наўсцяж ’на працягу, на ўсёй працягласці’ (Нас.), ’цугам; кругам, суцэльнай паласой, сцяной, кальцом’ (Гарэц.), ’адзін за адным, гужам, цугам (пра коней)’ (Мал.), ’адзін за адным, выцягнуўшыся (пра бег коней)’ (Янк. 2), ’насцеж’ (Сл. ПЗБ), укр. навстяж, навстіж ’тс’. Гл. усцяж ’удоўж, на працягу’; значэнне ’насцеж’ узнікла ў выніку збліжэння блізкіх па гучанню слоў (Шуба, Прыслоўе, 116), параўн. наўсцеж ’насцеж’ (Ян., ТС), гл. насцеж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ва́ражкі, варашкі ’рукавіцы з адным пальцам’ (ДАБМ, 948). Запазычанне з рус. варега, варежка, якое Фасмер звязвае з варяг (Фасмер, 1, 274).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мах 1, ‑у, м.
Адзін хуткі рух у паветры чым‑н., узмах. Явіч рушыў ужо ў дарогу, як чалавек прывітальным махам рукі спыніў яго. Чорны. // У спорце — адзін рух нагой, рукой або корпусам уперад, назад або ўбок.
•••
Адным махам; за адным махам — адразу, за адзін прыём, адначасова. [Калюгін:] — Вядома, да новай спецыялізацыі адным махам не пяройдзеш. Дуброўскі. [Андрэй:] — А то някепска было б за адным махам знесці і мой домік. Шахавец.
Даць маху гл. даць.
З усяго маху — размахнуўшыся, з усяе сілы.
мах 2, выкл.
Разм. Ужываецца для абазначэння хуткага руху (ад дзеясл. махнуць — махаць). Тут .. [варона] крыламі — мах, мах! І, як бачыш, каля лісіцы апынулася. Казка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мыдля́цца ’падлашчвацца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Не зусім ясна. Відавочна, кантамініраванае ўтварэнне, адным з кампанентаў якога з’яўляецца польск. mydlkować ’віляць, круціць, хітрыць, маніць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аклі́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адазвацца, падаць голас. Смуглявы малады чалавек толькі ўсміхнуўся і аклікнуўся адным словам: — Здорава! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кута́с, ‑а, м.
Пучок нітак, звязаных разам на адным канцы, які служыць для ўпрыгожання чаго‑н. Пояс з кутасамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)