паме́сце, ‑я, н.
Асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да 18 ст., якое цар дараваў за ваенную і іншую службу дзяржаве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́тчына ’спадчыннае зямельнае ўладанне, бацькаўшчына’ (БРС, Нас.); ’пасека, прыдатнае для пчол месца’ (Маш., рэч.; Яшк., стол., слаўг.). Ст.-бел. отъчина ’спадчыннае зямельнае ўладанне, бацькаўшчына’, ст.-рус. отъчина, ст.-слав. отъчина ’тс’, рус. перм., казан. вотчина ’спадчыннае ўладанне’; ’пасека’. Да otьcь (гл. ацец) (Фасмер, 1, 359; Трубачоў, История терм., 27 і наст.). Значэнне ’пасека’ развілося, відавочна, з абазначэння аднаго з відаў маёмасці, атрыманай у спадчыну; параўн. ст.-рус. отчина бортная (Сразнеўскі, 2, 831), н.-луж. і в.-луж. dźědźica ’сасна з борцю’ (Шустэр–Шэўц, Probeheft, 53) ад děditi ’даставаць маёмасць у спадчыну’. Вотчына ў першым значэнні ў суч. бел. літ. мове, магчыма, запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 28). Параўн. вотчыч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фео́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Гіст. У Заходняй Еўропе ў перыяд сярэдневякоўя — зямля, пасада ці даход, які атрымліваў васал ад свайго сеньёра як спадчыннае ўладанне за ваенную ці адміністратыўную службу.
[Ад лац. feodum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маяра́т, ‑у, М ‑раце, м.
1. У феадальным і буржуазным праве — парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе.
2. Памесце, маёнтак, на які пашыраецца такое права.
[Ням. Majorat ад лац. major — старэйшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лен, ‑а, м.
Гіст.
1. Спадчыннае зямельнае ўладанне ў эпоху феадалізму, якое давалася васалу пры ўмове, калі ён нёс ваенную службу і выконваў іншыя павіннасці; феод.
2. Падатак, які збіраўся з такога зямельнага ўладання.
[Ням. Lehn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
феада́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да феадалізму, феадалаў, уласцівы феадалізму, феадалам. Феадальнае ўладанне. Феадальная гаспадарка. Феадальная дзяржава. Феадальны замак.
2. Такі, які бывае пры феадалізме; жорсткі, дэспатычны. Феадальны рэжым.
•••
Феадальная курыя гл. курыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзяржав́а ’дзяржава’ (БРС). Рус. держа́ва, укр. держа́ва, польск. dzierżawa ’ўладанне, арэнда’, чэш. država і г. д. Утварэнне ад *dьržati. Прасл. *dьržava (падрабязна гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 231–232).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паме́сце ’асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да XVIII ст.’ (ТСБМ), поме́сцье ’месца, прытулак’ (ТС). З рус. поме́стье ’тс’. Ст.-рус. помѣстие ’зямельны надзел, які быў выдадзены за службу’ (у адрозненне ад вотчыны, якая была спадчынным уладаннем) < cловазлучэнне по мѣсту (Фасмер, 3, 323).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́тчына, ‑ы, ж.
Зямельнае ўладанне, якое пераходзіла дзецям у спадчыну ад бацькоў на Русі ў 12–18 стст. Баярская вотчына. // перан. Пра якую‑н. галіну дзейнасці, дзе хто‑н. адчувае сябе поўнаўладным гаспадаром. Сцяпан Сцяпанавіч спрабаваў разабрацца, чаму ён спатыкнуўся. Не верыў у сілы і магчымасці Ніны? Лічыў навуку сваёй вотчынай? Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завало́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заўлада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., кім-чым.
1. Узяць што‑н. у сваё ўладанне; захапіць. Чалавек навучыўся браць багацці зямлі, навучыўся рабіць машыны, завалодаў морамі, рэкамі, паветрам. Галавач. [Птушаняты] злосна штурхаюцца, стараючыся завалодаць большым і лепшым кавалкам. В. Вольскі.
2. перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці. Колас. Ідэя электрыфікацыі завалодала калгаснікамі ўсіх калгасаў сельсавета. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)