Ля́нка1 ’сена, накошанае ў розных месцах’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) — у выніку абагульнення семантыкі з больш канкрэтных, параўн. іўеў. ля́нкаільнянішча’, ’трава, скошаная на ільнянішчы’ (Сл. ПЗБ), якое з польск. lanka ’від ільну’ < lany ’льняны’.

Лянка2 ’доўгая льняная кашуля’ (ст.-бел., XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lanka ’льняное адзенне’, ’палатно з пачоскаў’, маз. ’гатунак ільну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільні́шча ’поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён’ (ТСБМ, Мат., Юрч., Мат. Гом., Янк. II); параўн. рус. дыял. льни́ще, ильни́ще, укр. льони́ще, польск. lnisko, в.-луж. lenišćo, чэш. lniště, дыял. leniště, славен. laníšče, серб.-харв. ла̀нӣште, балг. ле́нище, макед. лениште. Агульнаслав. арэал пашырэння дазваляе меркаваць аб прасл. утварэнні з суф. ‑išče ад *lьnъ (гл. лён); параўн. ільнянішча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)