рапа́к, -ў, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).
Ільдзіна, якая вертыкальна або з нахілам вылучаецца на ледзяной паверхні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абта́ць сов. обта́ять;
ільдзі́на абта́ла — льди́на обта́яла
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абта́ць, ‑тану, ‑танеш, ‑тане; зак.
Вызваліцца (зверху па паверхні) ад снегу, лёду пры яго раставанні. Акно абтала. // Зменшыцца ў выніку раставання. Ільдзіна абтала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абта́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е; зак.
Вызваліцца зверху ці па краях ад снегу, лёду пры яго раставанні́; растаць зверху, з краёў; зменшыцца ў выніку раставання.
Шыбы абталі.
Ільдзіна абтала.
|| незак. абтава́ць, -тае́.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
льди́на ільдзі́на, -ны ж., (после гласных) льдзі́на, -ны ж.; (плавучая) кры́га, -гі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыпо́й ’ільдзіна, якая прыбілася да берага’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. припо́й ’лядовы прыпай’, укр. припа́й ’крыга, якая моцна прымерзла да берагоў’. Нулявы дэрыват ад прыпаяць < паяць (гл.) з чаргаваннем галосных у корані.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жапе́нь ’кароткая палка’ (Бяльк.). Магчыма, утворана з суфіксам ‑ень (як лядзень ’ільдзіна’), аб якім гл. Сцяц., Бел. нар. сл., 152. Аб аснове гл. Фасмер (2, 61–62), аднак яе пашырэнне ў бел. мове фіксуецца абмежавана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пля́сніца 1 ’від рыбалоўнай сеткі’ (Касп.). Няяспа. Магчыма, ад плесці (гл.). Суфікс ‑іц‑а, як у іншых назвах сетак: лётнаяіца, уклеішіца; трыгубага; славац. platnica.
◎ Пля́сніца 2 ’ільдзіна, крыга’ (гом., Мат. Гом.), пяясніца ’тонкі лёд на рацэ’ (віц., Яшк.; ЛА, 2). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кры́га 1, ‑і, ДМ крызе; Р мн. крыг; ж.
Ільдзіна на рацэ, на возеры. З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. Краўчанка.
кры́га 2, ‑і, ДМ крызе; Р мн. крыг; ж.
Рыбалоўная снасць у выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі, якой ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ільдзі́нка і льдзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да ільдзіна; невялікая льдзіна. Праходзілі крыгі; рака, ачышчаючыся, паспешліва праганяла адзінокія льдзінкі. Ракітны. // Кавалачак тонкага лёду. Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны, поўныя каламутнай вады і тонкіх патрушчаных ільдзінак. Грахоўскі. // Лядзяш (на дрэвах, страсе і пад.). Сцюдзёная льдзінка на бярозе гарыць халодным сіняватым святлом. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)