прэферэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Перавага, прывілея, ільгота, якая даецца каму‑н. Гандлёвыя прэферэнцыі. Эканамічныя прэферэнцыі.

[Ад лац. praeferentia — перавага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляготаільгота’ (Шат.). Да ільгота (гл.). Гэтаксама паўн.-рус. легота ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільга́, льга ’можна, магчыма’ (ТСБМ, Мал., Гарэц.), льга ’магчымасць, ільгота’ (Нас.). Рус. дыял. льга ’лёгкасць, аблягчэнне; ільгота’, ’магчыма’, пск. ильзя́ ’магчыма’, чэш. lze ’можна’, славац. уст. ľza, ľzā ’можна, магчыма’, ст.-слав. льза ’магчымасць’, льзѣ ’можна’, ст.-рус. льзѣ, льзя ’магчыма’, льга ’карысць’; параўн. яшчэ ўкр. пільга ’льгота’, польск. ulga ’аблягчэнне; ільгота’. Вельмі шырока ўжываецца з адмоўем: бел. не́льга, рус. нельзя́ і г. д. Утворана ад кораня lьg‑ (параўн. лёгкі, ільгота) з пратэзай і‑. Першапачатковае значэнне прасл. *lьga, відаць, ’лёгкасць, магчымасць’. Гл. Бернекер, 1, 753; Брукнер, 304; Махэк₂, 346; Фасмер, 2, 543; Слаўскі, 4, 85–87 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліго́та ’палёгка ў выкананні абавязкаў’ (жытк., Мат. Гом.). Да ільгота (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вільго́та1 ’адліга’ (Яруш., Нас., КТС). Запазычана з польск. wilgota ’макрата, вільгаць, вільготнасць’.

Вільго́та2ільгота, аблягчэнне’ (Нас.); ’выгада’ (карм., Мат. Гом.), перан. ’прыволле, раздолле’ (Юрч.). Укр. вільготаільгота, аблягчэнне’, палес. вильгота ’тс’, рус. вольгота ’вольнае жыццё, воля, вольнасць, аблягчэнне’; ’прастор’; ’вызваленне ад дзяржаўнай павіннасці’. Беларуская лексема ўзнікла з ільгота з прыстаўным в‑. Рускія дыялектныя формы, магчыма, з’яўляюцца вынікам кантамінацыі з лексемай воля. Параўн., аднак (Шанскі, 1, В, 154–155). Украінская лексема, відаць, запазычана з бел. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Льгота ’палёгка ў выкананні якіх-небудзь заданняў’ (ТСБМ; гродз., Сл. ПЗБ). Да ільгота (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальго́таільгота’ (Касп., КТС); ’прыволле, раздолле’ (З нар. сл.). Рус. вольгота, вольготный лічыцца прэфіксальным утварэннем ад льгота < льга ’свабода, лёгкасць’ (Шанскі, 1, В, 154–155). Гэта версія выклікае сумненне, бо прэфікс в‑ звычайна спалучаецца з дзеяслоўнымі асновамі. Больш верагодным трэба лічыць вальгота вынікам кантамінацыі ільгота і вольны; якраз гэтыя значэнні былі ўласцівы ст.-рус. льга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліжэ́ць ’меншаць, слабець (пра мароз)’ (дзярж., Нар. сл.). Утворана з прасл. Ibg- і суф. -ёй. Лексема хутчэй за ўсё запазычана ці аформлена паводле польск. ulżyć ’аблегчыць^ < lżej ’лягчэй’. Да лёгкі, ільгота (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палёгка, уступка, паблажка, ільгота, прывілея; патачка, папуска, скідка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аблягчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблягчаць — аблягчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аблягчацца — аблягчыцца. Аблягчэнне ўмоў працы. Аблягчэнне вагі станкоў.

2. Адчуванне заспакаення, вызваленне ад трывогі і пад. [Чалавек] аж закрахтаў з яўным аблягчэннем, знайшоўшы няйначай нейкую думку для адказу. Лынькоў.

3. Ільгота, паслабленне ў чым‑н. Рабочыя арганізоўваюць стачкі, спыняюць усе адразу работу на фабрыцы і патрабуюць павелічэння заработку, патрабуюць, каб іх прымушалі працаваць не па адзінаццаці, не па дзесяці гадзін у дзень, а толькі па васьмі. Рабочыя патрабуюць таксама ўсякіх іншых аблягчэнняў у жыцці рабочага чалавека. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)