ільго́та
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ільго́та |
ільго́ты |
| Р. |
ільго́ты |
ільго́т |
| Д. |
ільго́це |
ільго́там |
| В. |
ільго́ту |
ільго́ты |
| Т. |
ільго́тай ільго́таю |
ільго́тамі |
| М. |
ільго́це |
ільго́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ільго́та і (пасля галосных) льго́та, -ы, ДМ -го́це, мн. -ы, -го́т, ж.
Палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў, прадастаўленне каму-н. якіх-н. пераваг.
Ільготы ўдзельнікам вайны.
Ільготы па інваліднасці.
|| прым. ільго́тны і (пасля галосных) льго́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ільго́та і льго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.
Палёгка ў выкананні якіх‑н. абавязкаў. Мець ільготы. Ільготы па інваліднасці. □ — Савецкая ўлада лесу дала, насення дала, каб палі нашы не пуставалі, розныя льготы дае на падатак і іншае. Чарнышэвіч. — Ты ўжо сёння не працуй, Максім. Табе, як чырвонаармейцу, даецца льгота, — сказаў Сцёпка, — а ўвечары зробім урачысты камсамольскі сход. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прывіле́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж.
Выключнае права, ільгота.
Прывілеі ветэранам вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
льго́та ільго́та, -ты ж., (после гласных) льго́та, -ты ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ільго́тны і льго́тны, ‑ая, ‑ае.
Які даецца каму‑н. як ільгота. Ільготныя ўмовы. Ільготная пуцёўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)