вы́клеваць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; зак., што.
Тое, што і выдзеўбці (у 2 знач.). Я бачыў, як ястраб галубку забіў І выклеваў сэрца, і цёплу кроў піў. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Курада́ў ’ястраб’ (Мат. Гом.). Да кур1 (гл.) і давіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́ршак ’ястраб, каршун’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Грам., Сержп. Пр., Бяльк.). Гл. каршун.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́стреб я́страб, -ба м.;
◊
меня́ть куку́шку на я́стреба погов. змяня́ць (мяня́ць) бы́ка на інды́ка; мяня́ць галу́бку на саву́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Караго́ль ’ястраб перапёлачнік, Accipiter nisus L.’ (Касп.) — вандроўнае слова, якое мае цюрк. крыніцу (karguj) (Трубачоў, Эт. сл. 11, 68–69; Слаўскі, 3, 117–119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́ршак, ‑а і карша́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ястраб. Высока-высока ў небе, распластаўшы крылы, кружыў коршак. Даніленка. Толькі адзін Андрэй адважваўся ўзлезці на самую верхавіну дуба і, пакуль старыя каршакі гойсалі дзе-небудзь, шукаючы здабычы, пабраць каршачанят у кішэню. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ястрабо́к 1, ‑бка, м.
1. Памянш. да ястраб.
2. Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка. «Маладосць».
ястрабо́к 2, ‑бку, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Курку́ль ’селянін-кулак’, ’хцівы, скупы чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк.). Параўн. каракуль (гл.). Няясна. Ці не звязана гэта з караголь ’ястраб’? Іншая версія: запазычанне з бурсацкай мовы. Параўн. лац. curculio ’хлебны жучок’ з радам пераносных значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галубя́тнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які займаецца дрэсіроўкай галубоў; любіцель галубоў. [Віктару] таксама хацелася пахваліцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёміўся з галубятнікам з суседняй вёскі, тутэйшым настаўнікам, і выменяў у яго пару рэдкіх паштавікоў. Шамякін.
2. Лоўчая птушка (ястраб, сокал), якую выпускаюць на галубоў.
3. Разм. Тое, што і галубятня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Птуша́тнік ’ястраб’; ’хлапец, што разбурае птушыныя гнёзды’ (Нас.). Рус. смал. птушатник ’драпежная птушка, якая па-люе на іншых птушак, з’ядае птушыныя яйкі’; ’аматар птушак і птушыных яек’. Да птушка (гл.). Матывы намінацыі відавочныя з дэфініцыі значэння, параўн. укр. пташачар ’коршак, Accipiter nisus L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)