блі́жні, -яя, -яе.

1. Самы блізкі па адлегласці.

Бліжнія вёскі.

2. у знач. наз. блі́жні, -яга, мн. -ія, -іх, м. Родны чалавек або прыяцель.

Дапамога сваім бліжнім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншагаро́дні, -яя, -яе.

1. Які жыве ў іншым горадзе, прыехаў або атрыманы з іншага горада.

І. жыхар.

Іншагародняя пошта.

2. у знач. наз. іншагаро́дні, -яга, мн. -ія, -іх, м. У дарэвалюцыйнай Расіі: селянін, які жыў у казацкай станіцы, але не належаў да казацкага саслоўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаўнале́тні, ‑яя, ‑яе.

1. Які не дасягнуў паўналецця. Непаўналетні юнак.

2. у знач. наз. непаўнале́тні, ‑яга, м.; непаўнале́тняя, ‑яй, ж. Юнак або дзяўчына, якія не дасягнулі паўналецця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ці, -яя, -яе.

1. гл. тры.

2. Асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны.

Трэцяя старана.

3. Не галоўны па значэнні, не першаразрадны.

Т. сорт.

Іграць трэція ролі.

4. Які атрымліваецца пры дзяленні на тры.

Трэцяя частка.

5. у знач. наз. трэ́цяе, -яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва.

На трэцяе кампот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бадзя́га 1 ’вадзяная расліна, бадзяга’ (Касп., Бяльк.), бадзя́жны (Нас.). Рус. бадя́га, бодя́га, укр. бадя́га ’рачная губка, Spongilla’. Да *bosti, *bodati ’калоць’ (гл. пад бада́ць). Першапачаткова ’калючая, пякучая расліна’ (параўн. уласцівасць бадзягі выклікаць на целе апёкі).

Бадзя́га 2 ’расліна Cirsium oleraceum Scop., бадзяк агародны’ (Кіс.). Утварэнне суфіксам ‑яга ад *bod‑ ’калоць’ (гл. бада́ць), такое ж самае, што і бадзя́га ’губка, бадзяга’. Параўн. іншыя назвы бадзяку, чартапалоху і асоту: бадзяк, бадак, будзяк і г. д.

Бадзя́га 3 ’выдаўбаная калода для вадапою’ (Гарэц.), ’карыта з выдаўбанага пня ля калодзежа’ (Др.-Падб.). Відаць, вытворнае (суф. ‑яга) ад *баддзя (параўн. бадзе́йка, гл.). Адносна семантыкі параўн. укр. дыял. бадя́ ’драўлянае вядро ля калодзежа; калодзежны журавель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іншагаро́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца, жыве ў іншым горадзе; які прыехаў з іншага горада. Іншагародні падпісчык. Іншагароднія спартсмены. // Пасланы ў другі горад, атрыманы з другога горада. Іншагародняя карэспандэнцыя.

2. у знач. наз. іншагаро́дні, ‑яга, м. У дарэвалюцыйнай Расіі — селянін, які жыў у казацкай станіцы, але не належаў да казачнага саслоўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́жні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца блізка; самы блізкі. І на маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў.

2. у знач. наз. блі́жні, ‑яга, м. Родны чалавек або прыяцель. Міця не слухаў угавораў бліжніх. Мележ. // Чалавек наогул. Любоў да бліжняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усявы́шні, ‑яя, ‑яе.

Кніжн. уст. Па рэлігійных уяўленнях — які стаіць над усім існуючым (эпітэт бога). // Які ідзе ад бога. // у знач. наз. усявы́шні, ‑яга, м. Адна з назваў бога. І ўсё ж такі дадалі [Андрэй і Янка] евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: «Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ўтрашні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да дня, наступнага за сягонняшнім; які будзе або адбудзецца заўтра. Заўтрашні дзень. Заўтрашняе чысло. Падрыхтавацца да заўтрашніх заняткаў. // перан. Які мае адносіны да недалёкага будучага. Заўтрашнія выпускнікі школы. / у знач. наз. за́ўтрашняе, ‑яга, н. — Заўтра заўтрашняе і будзе, Сашка, — сказаў прымірэнча Максім. Машара.

•••

Заглянуць у заўтрашні дзень гл. заглянуць.

Заўтрашні дзень гл. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́шні, -яя, -яе.

1. Канцавы ў шэрагу чаго-н.

А. дзень заняткаў.

А. ў чарзе.

У а. раз.

2. Адзіны, астатні.

Раздзяліць а. кавалак хлеба.

3. Які толькі што з’явіўся, самы новы.

А. нумар часопіса.

Апошнія паведамленні.

Апранацца па апошняй модзе.

4. Канчатковы, беспаваротны, рашаючы; вышэйшы, крайні.

Апошняе слова.

А. сродак.

5. Зусім дрэнны, самы горшы (разм.).

Лаяць апошнімі словамі.

6. Гэты, толькі што названы (кніжн.).

Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцём.

7. наз. апо́шняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.

Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)