сілу́р, ‑у, м.

Трэці перыяд палеазойскай эры геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад назвы старажытнага кельцкага племя сілураў, якое насяляла паўвостраў Уэльс у Англіі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэво́н, ‑у, м.

Чацвёрты па парадку перыяд палеазойскай эры ў гісторыі Зямлі.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палеаге́н, ‑у, м.

Спец. Першы перыяд кайназойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад грэч. palaios — старажытны + genos — нараджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэгаза́ўр, ‑а, м.

Буйны панцырны паўзун з групы дыназаўраў сярэдзіны мезазойскай эры.

[Ад грэч. stego — пакрыццё і sauros — яшчарна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыя́с, ‑у, м.

Спец. Першы з трох перыядаў мезазойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад. грэч. triás — тройца, траістасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траці́чны ‘звязаны з трэцяй стадыяй хваробы’, ‘адносіцца да першага перыяду кайназойскай эры’ (ТСБМ). Запазычанае з рус. трети́чный ‘тс’, відаць, ад *третица, гл. трэці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вене́ды, ‑аў.

Гіст. Славянскія плямёны эпохі першабытнаабшчыннага ладу, якія на рубяжы нашай эры насялялі тэрыторыю ад Эльбы да Дняпра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кембры́йскі, ‑ая, ‑ае.

У выразах: кембрыйскі перыяд; кембрыйская сістэма — першы па парадку перыяд палеазойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад лац. Cambria — старая назва Уэльса.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фра́нкі, ‑аў; адз. франк, ‑а, м.

Група германскіх плямён, якая насяляла ў пачатку нашай эры тэрыторыю каля ніжняга і сярэдняга цячэння Рэйна.

[Лац. Franci, ням. Franken.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамагано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які завяршыўся перамогай, нясе перамогу. Гадавіна перамаганоснага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Перамаганоснае паўстанне. Перамаганоснае наступленне. □ З перамаганосным Кастрычнікам, з надыходам новай эрыэры сацыялізма — мы па праву звязваем і ўтварэнне ў снежні 1922 года Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Машэраў. // Які перамагае ўсе перашкоды, пераможны. Перамаганоснае будаўніцтва камунізма. Перамаганосны рух наперад. // Які ўвасабляе перамогу. Перамаганосны сцяг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)