кембры́йскі, ‑ая, ‑ае.

У выразах: кембрыйскі перыяд; кембрыйская сістэма — першы па парадку перыяд палеазойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі.

[Ад лац. Cambria — старая назва Уэльса.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)