асамбле́я, ‑і, ж.

1. Агульны сход членаў якой‑н. міжнароднай арганізацыі. Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Уст. Баль, вечар з забавамі ў эпоху Пятра І.

[Фр. assemblée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпаха́льны, ‑ая, ‑ае.

Важны, значны; які вызначае эпоху. Сучаснікі і нашчадкі вельмі высока ацанілі яго [Ф. Скарыны] эпахальную дзейнасць. Алексютовіч. Месца і значэнне яго [зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця»] ў гісторыі беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі сапраўды эпахальныя. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лен, ‑а, м.

Гіст.

1. Спадчыннае зямельнае ўладанне ў эпоху феадалізму, якое давалася васалу пры ўмове, калі ён нёс ваенную службу і выконваў іншыя павіннасці; феод.

2. Падатак, які збіраўся з такога зямельнага ўладання.

[Ням. Lehn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарацы́ны, ‑аў; адз. сарацын, ‑а, м.; сарацынка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. сарацынкі, ‑нак; ж.

1. У антычных гісторыкаў — качавое племя заходняй і паўднёвай Еўропы.

2. У эпоху сярэдневякоўя — арабы і наогул усе мусульмане.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вайдало́т, вайдэло́т ’саслоўе жрацоў у эпоху язычніцтва ў літоўцаў і прусаў’ (КТС). З літ. vaideliõtas ’жрэц’ (Фрэнкель, 15, 1179–1180; параўн. Брукнер, 599).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэцэ́пцыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Запазычанне і прыстасаванне грамадствам сацыялагічных і культурных форм, якія ўзніклі ў іншай краіне ці ў іншую эпоху. Рэцэпцыя рымскага права ў краінах Заходняй Еўропы.

2. Спец. Успрыманне і ператварэнне механічных, тэрмічных, электрамагнітных, хімічных і інш. раздражняльнікаў у нервовыя сігналы.

[Ад лац. receptio — прыняцце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бенефі́цый, ‑ю, м.

Адна з форм зямельнага ўладання ў эпоху феадалізму. Спачатку ўсім ім [дружыннікам] — любімцам каралі ў большасці дараваліся ўчасткі народнай зямлі, пазней яны аддаваліся ў карыстанне ў форме бенефіцыяў, спачатку ў большасці выпадкаў на ўвесь час жыцця караля, і такім чынам за кошт народа стваралася аснова новай знаці. Энгельс.

[Лац. beneficium — дабрадзейства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гауптва́хта ’гауптвахта’ (БРС). Рус. гауптва́хта, укр. гауптва́хта. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. з’яўляецца, відаць, рус. мова. Рус. гауптва́хта < ням. Hauptwache, Hauptwacht (ужо ў Пятроўскую эпоху). Фасмер, 1, 397; падрабязна Шанскі, 1, Г, 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэманстра́цыя ’дэманстрацыя’ (БРС). Рус. демонстра́ция, укр. демонстра́ція. Лічыцца запазычаннем з польск. demonstracja (< лац. demonstratio). У рус. мове вядома ўжо ў Пятроўскую эпоху са значэннем ’доказ’. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Док ’док’ (БРС). Рус. док, укр. док ’тс’. Паводле Фасмера (1, 523), запазычанне з гал. dok або англ. dock у Пятроўскую эпоху. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 156) думае пра запазычанне толькі з гал. мовы. Гал. dok дакладвай этымалогіі не мае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)