Спорт ‘фізічныя і разумовыя практыкаванні, спаборніцтвы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. спорт або польск. sport. З англ. sport, дзе першапачаткова значыла ‘забава, пацеха’, а з XVII ст. спаборніцтва’. Узнікла праз аферэзу з disport ‘забаўляцца, гуляць’, запазычанага з ст.-франц. desporter (< porter ‘насіць’, параўн. імпарт, экспарт, порт). Гл. Глухак, 572; Сной₂, 738; ЕСУМ, 5, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лясны́ лесно́й;

ы́я насаджэ́нні — лесны́е насажде́ния;

а́я сце́жка — лесна́я тропа́;

л. край — лесно́й край;

л. інстыту́т — лесно́й институ́т;

л. э́кспарт — лесно́й э́кспорт;

а́я бі́ржа — лесна́я би́ржа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бро́совый

1. (нестоящий) нява́рты; (плохой) дрэ́нны; (ничтожный) нікчэ́мны; (непригодный) непрыда́тны; (брошенный) кі́нуты;

бро́совые зе́мли непрыда́тныя (кі́нутыя) зе́млі;

2. эк. (ниже себестоимости) стра́тны, дэ́мпінгавы;

бро́совый э́кспорт стра́тны (дэ́мпінгавы) э́кспарт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Незак. да скупіць.

2. Купляць з мэтай перапродажу ці нарыхтоўкі; займацца скупкай. У колішнія часы скупляў Сіпак зямлю за нішто ў салдатак. Лынькоў. Расказалі жывёлаводкі, як раней нейкі купец скупляў у іх ваколіцах худую жывёлу і маладняк, адкормліваў бульбай і брагай і прадаваў на бойню. Місько. [Феадал] скупляў пяньку, лён, ільнасемя, збожжа ў сялян па ганнай цане і затым збываў іх на тым жа мясцовым рынку вясной, калі цэны па прадукты сельскай гаспадаркі былі больш высокія, або, што часцей сустракалася, адпраўляў па экспарт. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лесу, уласцівы яму. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Паглядае восень слёзна З засені лясной. Прыходзька. // Які жыве, расце ў лесе. Лясныя звяры. Лясныя кветкі. // Які знаходзіцца, размешчаны ў лесе. Лясная паляна. Лясное возера. □ Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі. Колас. // Багаты лесам; лясісты. Колькі раздолля ты дорыш жыццю, Край мой узгоркавы, край мой лясны! Гілевіч. // Прызначаны для работы ў лесе. Лясны плуг. Лясная сеялка.

2. Які мае адносіны да лесаводства: звязаны з лесаводствам і эксплуатацыяй лесу. Лясны экспарт. Лясныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хле́бный

1. (относящийся к печёному хлебу) хле́бны;

хле́бный квас хле́бны квас;

хле́бная лопа́та хле́бная лапа́та;

2. (относящийся к зерну) збо́жжавы;

хле́бный э́кспорт э́кспарт збо́жжа;

3. (обильный хлебом) хле́бны; (урожайный) ураджа́йны;

хле́бный год хле́бны (ураджа́йны) год;

4. перен., разг. хле́бны;

хле́бная до́лжность хле́бная паса́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Весці спрэчкі (у 1 знач.); пярэчыць каму‑н., даказваючы што‑н. Спрачацца не прыйшлося — аднагалосна прызналі, што агонь важней. Маўр. А дзівакі Спрачаюцца заўзята, Які там да вайны Стаяў будынак. Аўрамчык. Доўга спрачаліся, нарэшце згадзіліся на тым: капаць студню. Ігнаценка. // Выступаць супраць чаго‑н., не згаджацца з чым‑н. Не прыходзіцца спрачацца, што паэтызацыя прыроды ў Коласа не ідзе ні ў якое параўнанне з пейзажнымі малюнкамі яго папярэднікаў. Навуменка. // Разм. Сварыцца. У Даўгінаве ўчора зноў крычалі, спрачаліся. Бажко. Суседзі цяпер не спрачаюцца, не злуюць адзін на аднаго. Прокша.

2. Аспрэчваць права на валоданне чым‑н. Спрачаюцца імператары і каралі За ўладу на добрай чужой зямлі. Куляшоў. Не будзем спрачацца за камні і вежы. Панчанка.

3. перан. Змагацца з чым‑н.; супраціўляцца чаму‑н. А нямоўчнае мора Спрачаецца з нордам. Макаль. Сцяпан будзе спрачацца з жыццём — і ўсё будзе іншым. Каваль. // Сапернічаць з кім‑, чым‑н.; не ўступаць каму‑, чаму‑н. Як на экспарт паветра. Азёры, Бары, Хоць ты з раем Спрачайся, Партызанскі мой краю! Барадулін. Красою спрачаюцца з небам яны [дываны тайгі], красою спрачаюцца з морам. Дубоўка.

4. Выступаць у спрэчках (у 4 знач.). Я не чуў, што рашалі, З кім спрачаўся Бурло, Покуль слова да Валі Па чарзе не дайшло. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)