Экспарт 4/590; 5/72; 8/468; 11/423
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Э́КСПАРТ (англ. export ад лац. exportare вывозіць),
вываз тавараў і капіталаў за мяжу для рэалізацыі на знешніх рынках; вываз за мяжу тавараў айч. вытв-сці і рээкспарт тавараў замежнага паходжання. Адрозніваюць Э. тавараў, вырабаў, інш. матэрыяльных і рэчавых даброт; Э. як кампенсацыю прадастаўленых замежнаму партнёру паслуг вытв. характару і спажывецкага прызначэння; Э. капіталу — размяшчэнне яго за мяжой у грашовай або таварнай форме праз сферу паслуг (у т. л. ў форме патэнтаў, ліцэнзій, ноў-хаў), што вядзе да стварэння замежнай уласнасці або інш. формы абавязацельстваў, якія даюць права на сістэматычнае атрыманне прыбыткаў. Вылучаюць таксама нябачны Э., што фарміруецца за кошт платы ад рэалізацыі трансп. паслуг айч. транспартам па перавозцы пасажыраў і грузаў інш. краін, даходаў ад замежнага турызму і інш. Ва ўмовах рыначных адносін Э. — асн. форма міжнар. эканам. супрацоўніцтва і падзелу працы, служыць матэрыяльнай перадумовай імпарту як асн. крыніцы яго аплаты і разлікаў па знешнім доўгу. Экспартныя і імпартныя адносіны ўзаемазвязаны і разам даюць магчымасць ацаніць эфектыўнасць знешняга гандлю. Гл. таксама Знешнеэканамічныя сувязі.
В.Р.Залатагораў.
т. 18, кн. 1, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА́ДА»,
марка легкавых аўтамабіляў Волжскага аўтамаб. з-да (г. Тальяці, Расія), якія ідуць на экспарт. Гл. ў арт. ВАЗ.
т. 9, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ЛЁНАЧАСА́ЛЬНАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў Віцебску ў 1913—14. Належала акц. т-ву «Экспарт лёну». У 1914 працавала 88 чал., выраблена прадукцыі на 97 тыс. руб.
т. 4, с. 222
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́О,
горад і порт у Іраку, у Персідскім заліве, у вусці р. Шат-эль-Араб, Экспарт нафты па нафтаправодзе з радовішчаў Эз-Зубайр і Эр-Румайла.
т. 16, с. 320
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПІЯ (Apia),
горад, сталіца Заходняга Самоа, на паўн. беразе в-ва Уполу. 42 тыс. ж. (1992). Порт на Ціхім ак. Экспарт копры, бананаў, какава-зярнят. Міжнар. аэрапорт. Ун-т.
т. 1, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАІРЫ́КІ (Bairįki), Тарава,
горад, сталіца дзяржавы Кірыбаці ў Ціхім ак., на в-ве Тарава ў трупе а-воў Гілберта. 25 тыс. ж. (1990). Порт. Аэрапорт. Экспарт копры, прадукцыі рыбалоўства, імпарт харч. і прамысл. тавараў. Турызм.
т. 2, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКУІ́,
горад у Японіі, на З в-ва Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 260 тыс. ж. (1999). Цэнтр шоўкапрадзення і шаўкаткацтва. Саматужная вытв-сць тканін, фарфору, гарбарных вырабаў. Машынабудаванне. Кветкаводства (цюльпаны на экспарт). Ун-т.
т. 16, с. 498
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́НДА (Brenda),
буйное медна-малібдэнавае радовішча ў Канадзе (прав. Брыт. Калумбія). Адкрыта ў 1947, эксплуатуецца з 1969. Запасы руды больш за 128 млн. т з колькасцю медзі 0,14%, малібдэну 0,03%. Вытв-сць малібдэнавага канцэнтрату. Экспарт у краіны Еўропы, Паўд. Амерыкі, Японіі.
т. 3, с. 283
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РУНА (Kiruna),
горад на Пн Швецыі, за Палярным кругам. Засн. ў 1898, гар. правы з 1908. 26 тыс. ж. (1991). Буйнейшы цэнтр здабычы жал. руды ў Еўропе (больш за 25 млн. т штогод; руда ідзе на экспарт пераважна праз нарв. порт Нарвік).
т. 8, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)