пакая́нне, ‑я, н.

1. Прызнанне веруючым сваіх грахоў перад свяшчэннікам. Тарасіха раптам загаласіла: — А навошта ж вы яго па-а-слалі-і-і. Загінуў бедны без па-а-каяння-а-а... Асіпенка.

2. Прызнанне сваіх памылак. — Транспарт узяў без дазволу, — з пакаяннем у голасе загаварыў Шыпулька. Кулакоўскі.

•••

Адпусціць душу на пакаянне гл. адпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. з інф. Сіліцца, старацца што‑н. зрабіць. Дзіця намагалася сесці і зноў падала. Гроднеў. Віцька намагаўся нешта сказаць, ды ўсё не мог. Пянкрат.

2. Дамагацца выканання, ажыццяўлення чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Не, ты мне ўсё-такі скажы, — намагаўся Шыпулька. — Прызнайся, а то я збягу з гэтага будаўніцтва: каго ты любіш? Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бор1 ’хваёвы лес’. Рус. бор, укр. бір, польск. bór, чэш. bor, балг. бор ’сасна’, серб.-харв. бо̑р ’тс’. Прасл. borъ ’хваёвы лес; сасна’. Лічыцца роднасным з герм. словамі: ст.-ісл. bǫrr, ст.-англ. bearu ’лес’, ст.-ісл. barrшыпулька елкі’, далей ст.-інд. bhr̥ṣṭíṣ ’вастрыё’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’быць вострым’. Першапачатковае значэнне *borъ‑ ’хваёвае дрэва, дрэва з іголкамі’. Траўтман, 26; Брукнер, AfslPh, 39, 4, 42, 139; Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 193; Слаўскі, 1, 40. Наўрад ці слав. borъ — запазычанне з герм. *baru (гл. вышэй); аб магчымасці адваротнага запазычання гл. Мартынаў, Лекс. взаим., 108–112. Брукнер (там жа), а таксама Махэк₂ (60–61) (услед за А. Матлам) хочуць бачыць сувязь з слав. *bara ’багна’. Падрабязна пра borъ у слав. мовах Талстой, Геогр., 22–41.

Бор2 ’свердзел’. Рус. бор. Запазычанне з ням. Bohr ’тс’ (а гэта да bohren свідраваць’). З той жа ням. крыніцы паходзіць і бур ’свердзел’ (гл.). Розніца ў вакалізме можа тлумачыцца дыялектным нямецкім вымаўленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

игла́ ж.

1. іго́лка, -кі ж.; (толстая, для грубого шитья) шарша́тка, -кі ж.;

маши́нная игла́ машы́нная іго́лка;

хирурги́ческая игла́ хірургі́чная іго́лка;

рого́жная игла́ шарша́тка, раго́жная іго́лка;

2. (у растений) калю́чка, -кі ж.; (у хвойных) шыпу́лька, -кі ж., іглі́ца, -цы ж.;

3. (у животных) калю́чка, -кі ж.;

4. / морска́я игла́ зоол. марска́я іго́лка;

5. / адмиралте́йская игла́ адміралце́йскі шпіль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)