І́нчыма ’стары шынель і наогул усякая старая адзежа’ (Шпіл.). Відаць, форма р. скл. назоўніка айчым (гл.), часткова перааформленая фанетычна ў пачатку слова. Першапачатковае значэнне ’адзежа, якая належыць айчыму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нашыўны́, ‑ая, ‑ое.

Які нашываецца на што‑н. Калі .. [вайсковец] зняў шынель, дык Анатоль заўважыў на рукавах сляды ад нашыўных зорак. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў цвёрдым, нягнуткім, каляным. [Жанчына] лёгка сцягнула задубелы ад марозу шынель і ватоўку. Мележ. // Закарчанелы ад холаду. Задубелыя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараспа́шку, прысл.

Тое, што і наросхрыст. Бачыць .. [Маша]: чалавек ідзе па полі. Шынель яго расперазаны, нараспашку. Мележ. Нячутна падышла жанчына ў лінялай жакетцы нараспашку. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінжа́л, ‑а, м.

Колючая зброя ў выглядзе клінка, вострага з двух бакоў і звужанага па канцы. Лязо кінжала. □ Нечая рука з размаху прабіла кінжалам шынель на грудзях. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападу́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Думаць доўга, неаднаразова. Распрануўшыся, [Міхаленя] кінуў шынель на спінку ложка, азірнуўся. — Так і ляжаў адзін у палаце? — Але... Страшэнны сум. Затое пападумаў. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаце́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які распацеў, спацелы. [Музыканты] выходзілі за кулісы, і распацелыя ад танцаў хлопцы падносілі ім па шклянцы гарэлкі. Прокша. [Старшыня] накінуў на распацелую спіну скарэлы ад гразі шынель. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нача́льніцкі

1. нача́льствующий;

н. склад а́рміі — нача́льствующий соста́в а́рмии;

2. нача́льственный, нача́льнический;

н. го́лас — нача́льственный го́лос;

3. нача́льнический;

н. шыне́ль — нача́льническая шине́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгало́ўе, ‑я, н.

Месца на ложку, куды кладуцца галавою. Гаспадыня выхапіла з падгалоўя ватоўку і падала мне. Сабаленка. // Узвышэнне, якое робяць для таго, каб пакласці галаву. [Сержант] акуратна палажыў чалавека на пасланы шынель, зрабіў падгалоўе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які скарэў, стаў сухім; зацвярдзелы. [Старшына] накінуў на распацелую спіну скарэлы ад гразі шынель. Быкаў. Шурпатая добрай матулі рука, лагодная, быццам у спёку рака, абмыла на ранах скарэлую кроў, укрыла старанна гаротных сыноў. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)