шыне́ль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
шыне́ль |
шынялі́ |
| Р. |
шыняля́ |
шынялёў |
| Д. |
шынялю́ |
шыняля́м |
| В. |
шыне́ль |
шынялі́ |
| Т. |
шынялём |
шыняля́мі |
| М. |
шынялі́ |
шыняля́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
шыне́ль, -няля́, мн. -нялі́, -нялёў, м.
Форменнае паліто са складкай на спіне і хлясцікам.
Вайсковы ш.
|| памянш. шынялёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.
|| прым. шыне́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шыне́ль, -няля́ м. шине́ль ж.;
салда́цкі ш. — солда́тская шине́ль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шыне́ль, ‑няля, м.
Форменнае паліто спецыяльнага пакрою, са складкай на спіне і хлясцікам. У гэты час да стала падышоў малады рослы ў вайсковым шынялі хлапец. Сташэўскі. Тады, калі Віктар апранаў новы шынель, гімнасцёрку, ватнікі, яму стала шкада запаснога палка. Навуменка.
[Ад фр. chenille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарэ́лы, -ая, -ае.
Які скарэў, стаў сухім; зацвярдзелы ад бруду.
С. ад гразі шынель.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
задубе́лы, -ая, -ае (разм.).
Які стаў цвёрдым, закарчанелы ад холаду.
З. ад марозу шынель.
Задубелыя ногі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шине́ль ж. шыне́ль, -няля́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
міліцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Работнік міліцыі (у 1 знач.).
|| прым. міліцэ́йскі, -ая, -ае і міліцыяне́рскі, -ая, -ае.
Міліцэйскія абавязкі.
Міліцыянерскі шынель.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ска́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Шынель, скручаны ў трубку і звязаны на канцах для нашэння цераз плячо.
Салдацкая с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ска́тка ‘шынель, скручаны ў трубку і звязаны на канцах для нашэння цераз плячо’ (ТСБМ). З рус. ска́тка ‘тс’ < скатать ‘скруціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)