даза́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне для аўтаматычнага адмервання або адважвання сыпкіх, вадкіх, газападобных рэчываў. З шумам сыпаўся ў дазатары шчэбень і пясок, паплёсквала вада, шамацеў цэмент. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысбе́рма, ‑ы, ж.

Спец. Частка гідратэхнічнага збудавання, прызначаная для ўмацавання рэчышча патоку. Старэйшыя спыняліся на мастку, глядзелі цераз парэнчы ўніз на прасмалены насціл вадабоя, на шчэбень рысбермы. Шамякін.

[Гал. rijsberm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бут ’яма, траншэя з каменнем; каменны падмурак печы ў хаце’ (Яшкін). Параўн. рус. бут ’дробнае каменне, шчэбень’, бути́ть ’напаўняць яму цэментным растворам і шчэбнем’. Паходжанне слоў няяснае. Гл. Фасмер, 1, 252 (там некаторыя меркаванні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бала́ст, -у, М -сце, м.

1. Спецыяльны груз, які забяспечвае ўстойлівасць і асадку карабля, а таксама груз для рэгулявання вышыні палёту аэрастата.

2. перан. Што-н. лішняе, непатрэбнае, што не прыносіць ніякай карысці.

3. Шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно і на які ўкладваюць шпалы (спец.).

Сухі б.

Платформы з баластам.

|| прым. бала́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышы́цца несов.

1. кроши́ться; дроби́ться;

зу́бы кры́шацца — зу́бы кро́шатся;

ка́мень кры́шыцца ў шчэ́бень — ка́мень дроби́тся в ще́бень;

2. страд. кроши́ться; нареза́ться; дроби́ться; измельча́ться, размельча́ться; сокруша́ться; см. крышы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утрамбава́ць сов.

1. утрамбова́ть; (о дороге — ещё) уе́здить;

у. брук — утрамбова́ть мостову́ю;

у. даро́гу — утрамбова́ть (уе́здить, уката́ть) доро́гу;

2. втрамбова́ть;

у. шчэ́бень у брук — втрамбова́ть ще́бень в мостову́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Друзшчэбень, друз’ (БРС), ’перабітая і засохлая камякамі зямля; смецце з зямлёй’ (Шат.), ’трэскі; смецце; кавалкі гліны, цэглы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. друз ’смецце’. Параўн. далей рус. друзга́ ’наогул усё рыхлае і сухое; смецце, сухое лісце і да т. п.’, друзг ’галлё’, ст.-рус. друскъ ’галлё’, польск. druzga ’асколкі і да т. п.’ Лічацца аддзеяслоўнымі ўтварэннямі прасл. характару (агляд форм гл. у Фасмера, 1, 543; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 5, 133). Не выключаецца, аднак, што некаторыя формы могуць быць самастойнымі ўтварэннямі ў паасобных слав. мовах. Гл. дру́згаць, друзгата́ць. Сюды адносіцца і бел. дру́зачка ’трэска, кавалачак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбо́й, ‑ю, м.

1. Хвалі, якія б’юць у бераг. Шумеў марскі прыбой, уздымаліся, гойдаліся цяжкія хвалі. Лынькоў. Праз момант маці пачула, як зашуршэлі пад яго нагамі дробныя, яшчэ не намочаныя прыбоем каменьчыкі. Кулакоўскі. // Шум, які ўтвараюць гэтыя хвалі. Цяпер і я сяджу у пальмавых алеях, Гляджу у даль і слухаю прыбой... Гурло.

2. Месца каля берага, куды б’е хваля. Зона прыбою. Паласа прыбою.

3. Спец. Павелічэнне ў аб’ёме (кучы камення), якое атрымліваецца пасля драбнення буйнага каменю на шчэбень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увалі́ць 1, увалю, уваліш, уваліць; зак.

1. што. Укінуць, унесці куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Уваліць камень у канаву. Уваліць мяшок жыта ў сенцы. // Разм. Усыпаць што‑н. адразу, у вялікай колькасці. Уваліць шчэбень у яму. // Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы. Столькі гною ўвалілі пад азімыя.

2. што. Увагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць упалым. Уваліць страху.

3. што. Разм. Праваліць, абваліць; абрушыць што‑н. унутр чаго‑н. Такой жа моцы і столь: за метровай мураванай кладкай падвешан пераплёт сталёвых прутоў, залітых цэментам .. Вось чаму бомбы ўвалілі столь толькі там, дзе ўпалі. Лужанін.

4. без дап. Разм. Увайсці, убегчы гуртам, натоўпам, неарганізавана. І раптам у двор уваліла гурба дзяцей. Шамякін.

5. Разм. Моцна пабіць. Яму так увалілі, што ледзь жывы.

6. Разм. З’явіцца, сесці (аб фурункуле, скуле і пад.). Скула ўваліла.

7. Спец. Адхіліць ад якога‑н. кірунку, курсу. Уваліць нос карабля пад вецер.

увалі́ць 2, увалю, уваліш, уваліць; зак., што.

Апрацаваць сукно, шэрсць валеннем. Уваліць лямец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэрыя́л, ‑у, м.

1. Прадмет, рэчыва, сыравіна, з якіх будуецца, вырабляецца што‑н. Будаўнічы матэрыял. □ Лесапілка так забіта матэрыялам, што нават невядома, калі тыя дошкі будуць напілаваны. Васілевіч.

2. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго‑н., доказам чаго‑н. Гістарычны матэрыял для рамана. □ У архіве [Багушэвіча] вялікае месца займаюць матэрыялы па беларускаму фальклору, сабраныя самім паэтам. Ларчанка. Мне давялося пазнаёміцца з навуковымі матэрыяламі Чарнаморскага запаведніка на Украіне, у вусці Дняпра, з якіх відаць, што чайкі сапраўды знішчаюць у вялікай колькасці насякомых, шкодных для сельскай і лясной гаспадаркі. В. Вольскі. Дзяўчына разгортвала газету і чытала найбольш цікавыя матэрыялы, расказвала аб важных падзеях, што адбываюцца ў свеце. Шчарбатаў. // звычайна мн. (матэрыя́лы, ‑аў). Збор звестак, дакументаў па якому‑н. пытанню. Матэрыялы XXV з’езда КПСС. □ Дзікавіцкі дастаў з шуфляды папку з матэрыяламі і падаў яе Шаманскаму. Дуброўскі.

3. Тканіна, матэрыя. Хлопцы былі ў новых касцюмах, дзяўчаты ў прыгожых сукенках з дарагіх матэрыялаў, пашытых па апошняй модзе. В. Вольскі.

•••

Інертныя матэрыялы — рэчывы (пясок, гравій, шчэбень і інш.), якія ўваходзяць у склад будаўнічых раствораў, бетонаў і пад. у якасці запаўніцеляў.

Супраціўленне матэрыялаў гл. супраціўленне.

[Ад лац. materialis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)