Літэрка ’колца ў калаўроце, пры дапамозе якога замацоўваецца шпулька на рагатцы’ (віл., Сл. ПЗБ; міёр., рас., Шатал.). Відазмененае польск. muterka ’гайка’. Гл. таксама ліцерка, мітэрка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачо́ўка1 ’пасма нітак, навітая асобна на клубок’ (Шат., Інстр. 3), ’шпулька’ (Мат. Гом.). Метатэза з часоўка ’тс’ (гл.).

Сачо́ўка2 ’грэбень для часання ільну’ (Мат. Гом.). Няясна. Відаць, этымалагічна тое ж, што і папярэдняе, з часоўка, ад часаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чаўно́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаўнака. Чаўночны цыліндр. Чаўночная шпулька. // Забяспечаны, абсталяваны чаўнаком, чаўнакамі. Чаўночнае прыстасаванне. // Які вырабляе чаўнакі. Чаўночны цэх. Чаўночная брыгада. // Які мае форму чаўнака. Чаўночная кветка. // Які вырабляецца, робіцца пры дапамозе чаўнака. Чаўночнае шво.

•••

Чаўночная дыпламатыя — мнагакратныя паездкі дыпламатычнай асобы з мэтай пачарговых сустрэч з прадстаўнікамі бакоў, якія вядуць перагаворы.

Чаўночны маршрут — пра рэгулярны рух транспарту паміж двума пунктамі на кароткай дыстанцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што-н. звітае, скручанае).

Вяроўка раскруцілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. скручанае).

Пакунак раскруціўся.

3. Вызваліцца ад чаго-н. наматанага, накручанага.

Раскруцілася цэлая шпулька нітак.

4. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай (разм.).

Кола раскруцілася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання.

Адтуліна раскруцілася.

6. перан. Дабіцца поспеху ў якой-н. справе, стаць вядомым, папулярным (разм.).

|| незак. раскру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вью́шка ж.

1. (крышка в дымоходе) ю́шка, -кі ж.;

2. техн. (катушка) шпу́ля, -лі ж., шпу́лька, -лькі ж.; (валик) ва́лік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́ткі ’частка кроснаў, якая складаецца з дошкі з дзіркамі, у якія ўцягваюцца ніткі’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ры́ткі ’тс’ (ТС), ра́йткі ’прылада для навівання нітак у кроснах’ (Сл. Гродз.), рэ́йтка ’маток нітак’ (Сцяшк. Сл.). З літ. ratẽlis ’колца; самапрадка’ або літ. rìtėшпулька’ < ням. Riet ’бёрда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскруці́цца сов.

1. раскрути́ться; (расплестись — ещё) рассучи́ться; разви́ться; распу́таться;

вяро́ўка ~ці́лася — верёвка раскрути́лась (рассучи́лась, развила́сь);

2. (о чем-л. свёрнутом) разверну́ться;

тру́бка шпале́раў ~ці́лася — тру́бка обо́ев разверну́лась;

3. разверну́ться, распакова́ться;

дрэ́нна закру́чаны паку́нак ~ці́ўся — пло́хо завёрнутый свёрток разверну́лся (распакова́лся);

4. раскрути́ться;

ко́ла ~ці́лася — колесо́ раскрути́лось;

5. разверте́ться, рассверли́ться;

6. развинти́ться;

7. размота́ться;

і́лася цэ́лая шпу́лька ні́так — размота́лась це́лая шпу́лька ни́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мальчэк ’слупок у калаўроце, які служыць для падтрымання рагаткі’ (барыс., Шатал.). Рус. ёнаўск. (ЛітССР) ма́льчик ’прыстасаванне, у якое ўстаўляецца шпулька з пражай пры перамотванні’, кубан. ’драўляны стрыжань, злучаны з верацяном (у млыне)’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ад ма́льчык ’хлопчык’. Параўн. аналагічны перанос лексемы дзед ’апорны слуп у гаспадарчым будынку’, ’лучнік, светач’, ’прыстасаванне для трапання льну’, ’прыстасаванне, у якое ўстаўлялі матавіла’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́ткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен. rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtka ’яблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв. кайк. rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ. riteшпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпу́ля, ‑і, ж.

1. Тое, што і шпулька (у 1, 2 і 3 знач.). Волька напрадзе за вечар шпулю, а мама дзве ручайкі. Пальчэўскі. Гурчыць паціху самапрадка, Кудзеля — як на каравуле, І спіць памочніца дзіцятка Пад манатонны шорхат шпулі. Гаўрусёў.

2. Пасадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы. Бабуля сядзіць на тапчане. Худыя, парэпаныя пальцы наўздагад вядуць тонкую кужэльную нітку, пускаючы яе на шпаркую шпулю калаўротка. Брыль.

3. Спец. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама намотаны сам дрот, кабель і пад. Партызаны захапілі шпулю кабелю і па балоце зайшлі ім [гітлераўцам] наперад. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)