таямні́чы, -ая, -ае.

1. Поўны таямніцы (у 1 знач.), загадкава-незразумелы.

Т. шорах.

2. Які з’яўляецца тайнай і наўмысна хаваецца.

Прыехаў з таямнічай мэтай.

3. Шматзначны, загадкавы.

З таямнічым выразам твару.

|| наз. таямні́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заша́маць

‘выклікаць шорах

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заша́маю заша́маем
2-я ас. заша́маеш заша́маеце
3-я ас. заша́мае заша́маюць
Прошлы час
м. заша́маў заша́малі
ж. заша́мала
н. заша́мала
Загадны лад
2-я ас. заша́май заша́майце
Дзеепрыслоўе
прош. час заша́маўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ша́рнуць

‘утварыць шорах, шум’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ша́рну ша́рнем
2-я ас. ша́рнеш ша́рнеце
3-я ас. ша́рне ша́рнуць
Прошлы час
м. ша́рнуў ша́рнулі
ж. ша́рнула
н. ша́рнула
Загадны лад
2-я ас. ша́рні ша́рніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ша́рнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шаркану́ць

‘аднакратны дзеяслоў да шаркаць - утвараць шорах, шум трэннем’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шаркану́ шарканё́м
2-я ас. шаркане́ш шарканяце́
3-я ас. шаркане́ шаркану́ць
Прошлы час
м. шаркану́ў шаркану́лі
ж. шаркану́ла
н. шаркану́ла
Загадны лад
2-я ас. шаркані́ шаркані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час шаркану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Абша́міць ’зрабіць што-небудзь употай, хутка’ (Бяльк.) да шамаць (гл.) ’рабіць шорах, шастаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохаць ’разбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворахшорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашапо́ртаць

‘утварыць шорах, шоргат, пашукаць, перабіраючы рэчы (пашапортаць ключы, пашапортаць у кішэні, пашапортаць паперамі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашапо́ртаю пашапо́ртаем
2-я ас. пашапо́ртаеш пашапо́ртаеце
3-я ас. пашапо́ртае пашапо́ртаюць
Прошлы час
м. пашапо́ртаў пашапо́рталі
ж. пашапо́ртала
н. пашапо́ртала
Загадны лад
2-я ас. пашапо́ртай пашапо́ртайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашапо́ртаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пашаро́хаць

‘утварыць шорах, шоргат (пашарохаць у шафе); павярнуць што-небудзь (пашарохаць стол, дровы ў печцы)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пашаро́хаю пашаро́хаем
2-я ас. пашаро́хаеш пашаро́хаеце
3-я ас. пашаро́хае пашаро́хаюць
Прошлы час
м. пашаро́хаў пашаро́халі
ж. пашаро́хала
н. пашаро́хала
Загадны лад
2-я ас. пашаро́хай пашаро́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пашаро́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шапо́ртаць

‘утвараць шорах, шоргат, шукаць, перабіраючы рэчы (шапортаць ключы, шапортаць у кішэні, шапортаць паперамі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шапо́ртаю шапо́ртаем
2-я ас. шапо́ртаеш шапо́ртаеце
3-я ас. шапо́ртае шапо́ртаюць
Прошлы час
м. шапо́ртаў шапо́рталі
ж. шапо́ртала
н. шапо́ртала
Загадны лад
2-я ас. шапо́ртай шапо́ртайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шапо́ртаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ша́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. чым і без дап. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам.

Ш. мянташкай па касе.

Шабля шаркала аб падлогу.

2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).

|| аднакр. ша́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ша́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)