Абшмо́ргаць ’абцерці’ (Шат.) да шморгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абсмо́рганы ’абскубены, абарваны’. Гл. сморгаць, шморгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і чым.

Разм. Час ад часу, злёгку шморгаць. Дыхаючы ў цёплы, пушысты шалік, ён стараецца і ісці, і носам пашморгваць — як найцішэй... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́ргацьшморгаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘абрываць са сцябла галоўкі ільну’ (Сцяшк.), ‘рваць лён; часаць лён на грэбень; шморгаць носам’ (Жд. 2), ‘часаць лён’ (Шатал., Нар. сл.), ‘часаць лён на грэбень’ (Касп.), ‘церабіць лён’, ‘рваць’, ‘шараваць’, ‘шморгаць (носам)’ (Сл. ПЗБ), смо́ргацца ‘прадзірацца ад носкі, трэння’ (Байк. і Некр.), смарге́ль — аддзеяслоўная часціца (Нас.), смэ́ргацца ‘смаркацца’ (Нар. словатв.). Няма падстаў разглядаць як балтызм, параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 72. Генетычна суадносіцца з укр. шмо́ргати ‘тузаць, торгаць’, рус. сморка́ться ‘ачышчаць нос’, польск. smarkać ‘тс’, чэш. smrkati ‘тс’, балг. смъркам ‘уцягваць паветра’ і інш., роднасным лат. smur̃gât ‘мазаць, пэцкаць’, літ. smùr̃gas ‘смаркачы’ і пад. (Анікін, Опыт, 283). Гл. шморгаць. Сюды ж смаржо́к ‘вузел (на нітцы)’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шморг межд., в знач. сказ.

1. дёрг;

2. шмыг;

3. шарк;

1-3 см. шмо́ргаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмаргану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да шморгаць.

2. Разм. Хутка, непрыкметна пайсці; прашмыгнуць. Я недаказаў таго, што думаў, як дзед хуценька падперазаў кажух і шмаргануў з пакоя. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашмо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чым.

Разм. Шморгаць некаторы час. Ваўчок адвёў позірк убок і пашморгаў кончыкі абвіслых, рудаватых вусоў. Хадкевіч. — Ну, — пашморгаў вострым носам местачковец, — чакаць мне няма калі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шморг, выкл. у знач. вык.

Ужываецца паводле знач. дзеясл. шморгаць — шмаргануць. Бабіна дачка — шморг! і выцягнула з.. [чароціны] сталёвы прут. Якімовіч. — А старшыня, — не спыняўся расказчык, — адскочыўся ды за люстэрка. Хустачку выняў — шморг, шморг — выціраецца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і шморгаць. Сморгаць носам. □ — Но-о, паехалі! — сморгаў Мікалай коней за лейцы. Паслядовіч. Збянтэжаны Галілей тупаў каля Таццяны, сморгаў яе чамусьці за локаць і ўгаворваў: — Гэта, Таццяначка, добрыя слёзы... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ню́хмарка экспр. ’нос’ (маладз., Сл. ЦРБ), параўн. рус. нюхмыритьшморгаць носам’, нюхмыра ’пра чалавека, што шморгае носам’. Ад нюхаць з няяснай экспрэсіўнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)