пемзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Спец. Чысціць, шліфаваць пемзай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліфава́цца несов.

1. шлифова́ться;

2. страд. шлифова́ться; стекли́ться; см. шліфава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перешлифо́вывать несов.

1. (всё, многое) шліфава́ць;

2. (заново) перашліфо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

1. Апрацаваць шліфоўкай. Засталося пашліфаваць некалькі дэталей.

2. і без дап. Шліфаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брылья́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Агранёны і адшліфаваны асобым спосабам алмаз (ужываецца як упрыгожвае). [Антон Максімавіч:] — Памятай, алмаз трэба доўга шліфаваць, каб ён стаў брыльянтам. Рамановіч.

[Фр. brillant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стекли́ть несов.

1. спец. (шлифовать кожу) шліфава́ць;

2. (вставлять стёкла) шкліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шліфо́ўка, ‑і, ДМ ‑уцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шліфаваць.

2. Адшліфаваная паверхня чаго‑н.; якасць адшліфаванай паверхні. Дэкаратыўная шліфоўка. Добрая шліфоўка.

3. Інструмент для шліфавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад шліфаваць.

2. у знач. прым. Які адшліфаваўся; гладкі. Сярод гэтых купін бліскучымі стужкамі павіваліся часамі палоскі вады, чыстыя, гладкія, як шліфаванае шкло. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліфава́цца, ‑фуецца; незак.

1. Апрацоўвацца шліфаваннем. Звіняць санкі па шкляных рэйках ружова-сонечнага снегу, шліфуюцца. Бядуля. / у перан. ужыв. [Валодзя:] — Рабочы чалавек — гэта самы правільны чалавек, у яго ніколі душа не заіржавее... Яго душа заўсёды шліфуецца. Сабаленка.

2. Паддавацца шліфаванню, быць прыдатным для шліфавання. Шкло добра шліфуецца.

3. Зал. да шліфаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляпшаць, правіць, папраўляць, выпраўляць, удасканальваць, рацыяналізаваць; шліфаваць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)