падшле́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шапка, якая закрывае вушы і падбародак і надзяваецца пад каску, шлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыша́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Старажытны металічны шлем, які заканчваўся вастрыём з шышкай (у 2 знач.) наверсе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шало́м

шлем

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шало́м шало́мы
Р. шало́ма шало́маў
Д. шало́му шало́мам
В. шало́м шало́мы
Т. шало́мам шало́мамі
М. шало́ме шало́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шало́м м., ист. шело́м, шлем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлемафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шлем лётчыкаў, касманаўтаў, танкістаў з прыстасаваннямі для ўключэння ў перагаворныя і іншыя ўстройствы.

|| прым. шлемафо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́бковый ко́ркавы;

про́бковый шлем ко́ркавы шлем;

про́бковый пояс ко́ркавы по́яс;

про́бковая подо́шва ко́ркавая падэ́шва;

про́бковый дуб ко́ркавы дуб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шиша́к ист. шыша́к, -ка́ м.; шлем, род. шле́ма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лётчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лётчыка, прызначаны для яго. Лётчыцкая кабіна. Лётчыцкі шлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

будзёнаўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак, ж.

Шлем, які насілі чырвонаармейцы ў перыяд грамадзянскай вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пілётка ’жаночая шапачка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. pilotka — першапачаткова ’шлем у лётчыкаў’; якое адпавядае бел. піло́тка (< рус. пилотка ад пилот ’лётчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)