штамп, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Інструмент, форма для серыйнай вытворчасці пры дапамозе ціску або штампоўкі розных прадметаў.
2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай, з назвай установы, адрасам і пад., якую ставяць звычайна ў верхняй частцы дзелавой паперы.
Бібліятэчны ш.
3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор, шаблон.
Канцылярскі ш.
Мысліць штампамі.
|| прым. шта́мпавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Штампавая сталь.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стэрэаты́п, ‑а, м.
1. Металічная, гумавая або пластмасавая копія друкарскага набору, якая служыць для друкавання шматтыражных і паўторных выданняў; матрыца.
2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор, якога прытрымліваюцца; шаблон, трафарэт. У многіх артыкулах і вершах сталі стэрэатыпам «крывавыя мазалі» як сімвал працы і людскога гора. Грахоўскі.
[Ад грэч. stereos — цвёрды і typos — адбітак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Модла 1 ’размер, шаблон’ у выразе пад адно модла (Ян.). Укр. модло. З рус. модель ці польск. model ’мадэль’, заканчэнне якіх аформілася паводле nomen instrumenti (мяла, скрэбла, вілы).
Модла 2 ’матавіла’ (Бяльк.). Наватвор, з ⁺мотла (< матаць), якое ўзнікла ў выніку скарачэння матавіла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трафарэ́т, -а і -у, М -рэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Пласцінка з прарэзанымі знакамі, малюнкамі, прызначанымі для ўзнаўлення.
Чарціць па трафарэце.
2. -а. Знакі, малюнкі, нанесеныя пры дапамозе такой пласцінкі.
3. -у, перан. Раз і назаўсёды прыняты ўзор чаго-н., якога бяздумна прытрымліваюцца; шаблон (у 2 знач.).
Мысліць па трафарэце.
|| прым. трафарэ́тны, -ая, -ае.
Трафарэтнае рашэнне; наз. трафарэ́тнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трафарэ́т м.
1. род. трафарэ́та трафаре́т;
т. для ро́спісу сцен — трафаре́т для ро́списи стен;
2. род. трафарэ́ту перен. трафаре́т, шабло́н, штамп
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ма́лка 1 ’невялікая колькасць’ (Інстр. III), ’малютка’ (Нас., Шат.), ’малая дзяўчына’ (мазыр., Мат. Гом.), ’нізкарослая дзяўчына’ (драг., КЭС), ’малая булачка з рэшткаў цеста ў дзяжы’ (паўд.-усх., КЭС). Рус. ма́лка ’меншы брат ці сястра’, ’эй, малец!’, пск., цвяр. ’маларослая дзяўчына’; серб.-харв. малка ’імя курыцы’, балг. ма̀лката ’эй, дзяўчынка!’ Відаць, з прасл. malъka. Да малы́ (гл.).
Ма́лка 2 ’навугольнік рухомы, які можна ставіць пад любым вуглом’ (Інстр. II), рус. алан. ма́лка ’мерка ў сталяроў’. Запазычана з рус. мовы, у якую прыйшло з галан. mal ’вымяральны інструмент’ (Фасмер, 2, 563). Параўн. таксама швед. mall ’шаблон, контур’, ’лякала’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трафарэ́т, ‑а і ‑у, М ‑раце, м.
1. ‑а. Пласцінка з металу, кардону, фанеры і пад. з прарэзанымі літарамі, малюнкамі, прызначанымі для нанясення падпісаў на плакаты, малюнкаў на сцены і пад. Трафарэт для плакатаў. // Малюнак, літары і пад., зробленыя з дапамогай такога прыстасавання. Пагоны з жоўтымі трафарэтамі вучылішча акуратна сядзелі на .. плячах [Васіля]. Алешка.
2. ‑у; перан. Раз і назаўсёды прыняты ўзор каго‑, чаго‑н., якога слепа прытрымліваюцца; шаблон. І тут уладальнік шаноўнай лысіны не то што разгубіўся, а праваліў сябе, бо не змог выйсці з прызвычаенага трафарэту сваіх выступленняў. Лынькоў.
[Ад іт. traforetto — прадзіраўленае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штамп, ‑а, м.
1. Спецыяльная форма для серыйнай вытворчасці розных прадметаў шляхам штампоўкі.
2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай формы з назвай або адрасам якой‑н. установы, арганізацыі, прадпрыемства і пад. Бібліятэчны штамп. □ Я здзіўлены: Канверт штэмпеляваны, Але не штампам пошты гарадской. Прануза. // Адбітак, атрыманы ад такой пячаці. На канверце быў ваенкамацкі штамп. Кулакоўскі. Вось.. [капітану] Максім Вішнёў і паказаў сіні канверт з трыкутныж штампам вайсковай часці. Грамовіч.
3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор; шаблон. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба. Маладыя, не кранутыя штампам, натхнёныя акцёры пакарылі сэрцы гледачоў. «Полымя».
[Ням. Stampe ад іт. stampa — пячаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
станда́рт, ‑у, М ‑рце, м.
1. Прынятыя за аснову ўзор, мадэль, эталон, якім павінна адпавядаць што‑н. сваім намерам, формай, якасцю і пад. Дзяржаўны стандарт. // Ідэальны, узорны экземпляр. Бялявая галава была пастрыжана «пад бокс» і прылізана на прабор, вочы — светла-блакітныя, па стандарту арыйскай расы. Брыль. // Аднастайная, тыпавая форма арганізацыі, ажыццяўлення чаго‑н. Выпрацаваны стандарт выпрабавання металу.
2. Нарматыўна-тэхнічны дакумент, якім вызначаюцца адзінкі велічынь, тэрміны і іх азначэнні, патрабаванні да прадукцыі, вытворчых працэсаў і г. д. Стандарты на харчовыя прадукты.
3. перан. Тое, што не мае ў сабе нічога арыгінальнага, своеасаблівага; шаблон, трафарэт. Узнік сцэнічны стандарт «жалезабетоннага камісара», у якім вельмі мала было агульначалавечага. «Маладосць».
•••
Залаты стандарт — форма арганізацыі капіталістычнага грашовага абароту, пры якой існаваў размен банкнотаў на залатыя манеты, залатыя зліткі ці на замежную валюту.
[Англ. standard.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узор, прыклад, мерка, лад, манер, мадэль, форма, норма, стандарт, тып; капыл, фасон, шаблон, штамп, трафарэт, схема, аршын, метр (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)