прачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

1. гл. чытаць.

2. Правесці які-н. час чытаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачы́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

Чытаць патроху, час ад часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кана́рхаць

чытаць каноны ў царкве’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кана́рхаю кана́рхаем
2-я ас. кана́рхаеш кана́рхаеце
3-я ас. кана́рхае кана́рхаюць
Прошлы час
м. кана́рхаў кана́рхалі
ж. кана́рхала
н. кана́рхала
Загадны лад
2-я ас. кана́рхай кана́рхайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кана́рхаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэчытаты́ў, -ты́ву, м. (спец.).

Напеўная размова ў вакальна-музычным творы.

Чытаць рэчытатывам (нараспеў).

|| прым. рэчытаты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачы́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

Тое, што і чытаць (у 1 знач.).

Штодзень п. прэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закана́рхаць

‘пачаць чытаць каноны, якія паўтарае хор’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. закана́рхаю закана́рхаем
2-я ас. закана́рхаеш закана́рхаеце
3-я ас. закана́рхае закана́рхаюць
Прошлы час
м. закана́рхаў закана́рхалі
ж. закана́рхала
н. закана́рхала
Загадны лад
2-я ас. закана́рхай закана́рхайце
Дзеепрыслоўе
прош. час закана́рхаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гэ́тулькі, прысл. і займ. указ. (разм.).

Столькі, так многа.

Вам нельга г. чытаць.

Г. людзей сышлося, як ніколі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

псалты́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Частка Бібліі, кніга псалмоў.

Чытаць П. падчас набажэнства.

|| прым. псалты́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́ем, прысл.

1. Пра п’янства: працяглы час і бесперапынна.

Піць з.

2. перан. Адразу ў вялікай колькасці (разм.).

Чытаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэкту́ра, -ы, ж.

Выпраўленне памылак на адбітку друкарскага набору, а таксама сам гэты адбітак.

Чытаць карэктуру.

|| прым. карэкту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)