цнатлі́ва-чы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цнатлі́ва-чы́сты цнатлі́ва-чы́стая цнатлі́ва-чы́стае цнатлі́ва-чы́стыя
Р. цнатлі́ва-чы́стага цнатлі́ва-чы́стай
цнатлі́ва-чы́стае
цнатлі́ва-чы́стага цнатлі́ва-чы́стых
Д. цнатлі́ва-чы́стаму цнатлі́ва-чы́стай цнатлі́ва-чы́стаму цнатлі́ва-чы́стым
В. цнатлі́ва-чы́сты (неадуш.)
цнатлі́ва-чы́стага (адуш.)
цнатлі́ва-чы́стую цнатлі́ва-чы́стае цнатлі́ва-чы́стыя (неадуш.)
цнатлі́ва-чы́стых (адуш.)
Т. цнатлі́ва-чы́стым цнатлі́ва-чы́стай
цнатлі́ва-чы́стаю
цнатлі́ва-чы́стым цнатлі́ва-чы́стымі
М. цнатлі́ва-чы́стым цнатлі́ва-чы́стай цнатлі́ва-чы́стым цнатлі́ва-чы́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блакі́т, -у, Мі́це, м.

1. Светла-сіні колер.

Б. азёр.

Б. вачэй.

2. Чыстае яснае неба.

Ні хмурынкі на блакіце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

све́жасць, -і, ж.

1. гл. свежы.

2. Халаднаватае, чыстае паветра; прахалода.

У акно дыхнула свежасцю.

3. Свежы, здаровы выгляд.

С. шчок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зане́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; занёсся, -не́слася; -нясі́ся; зак.

1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы.

Коні занесліся ў чыстае поле.

2. Далёка зайсці ў думках, марах.

З. думкамі ў далёкія краіны.

|| незак. зано́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумле́нне, -я, н.

Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны, учынкі і інш.

С. ў яго крыштальна чыстае.

Са спакойным сумленнем рабіць што-н. — будучы ўпэўненым у правільнасці сваіх учынкаў, дзеянняў.

Сумленне загаварыла — стала сорамна.

Як сумленне падказвае — як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

черво́нныйI прил.

1. / черво́нное зо́лото чырво́нае (чы́стае) зо́лата;

2. (красный) уст. чырво́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чы́сты, -ая, -ае; чысце́йшы.

1. Незабруджаны, незапэцканы.

Чыстая бялізна.

Чыстая падлога.

2. Пра работу: які патрабуе кваліфікацыі, умення; звязаны з тым, што не вельмі пэцкае, брудзіць.

Ён прывык працаваць на чыстай рабоце.

3. Выкананы, зроблены акуратна, старанна, без хібаў.

Шкатулка чыстай работы.

4. Са свабоднай, адкрытай, нічым не занятай паверхняй.

Чыстае поле.

Ч. ліст паперы.

Чыстае неба.

5. Без пабочных дамешак або з нязначнымі дамешкамі.

Ч. спірт.

Чыстая шэрсць.

Чыстае паветра.

Чыстая вада.

6. Выразны ў гучанні, без пабочных шумаў, гукаў.

Даносіўся ч. гук званоў.

Ч. голас салаўя.

7. Які адпавядае пэўным нормам, правілам (пра мову, склад і пад.).

Гаварыў на чыстай беларускай мове.

8. перан. Маральна бездакорны, сумленны, шчыры; без карыслівых думак і дзеянняў.

Чалавек з чыстым сумленнем.

Чыстыя пачуцці.

9. Абсалютны, поўны (разм.).

Чыстая праўда.

Гэта чыстая выпадковасць.

10. Не звязаны з практычным прымяненнем; проціл. прыкладны́.

Чыстая тэорыя.

Чыстая вага — вага чаго-н. без посуду, без упакоўкі і пад.; нета.

|| наз. чыстата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 1, 3—5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лазурко́вы, ‑ая, ‑ае.

Светла-сіні, колеру яснага неба. Чыстае лазурковае неба разгорнутым парасонам аднімала шырокія прасторы. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Круга́нчыстае сухое месца сярод лесу, звычайна пясчанае, пясчаны ўзгорак’ (Яшк.), ’куча, гурба’ (Сцяшк. Сл.). Гл. курган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прало́мка ’палонка ў лёдзе; чыстае ад лёду месца на рацэ’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, навагр., Дзмітр.). Кантамінацыя палонка і праламаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)