бунта́рства, ‑а, н.

Рэзкае абурэнне, пратэст, якія суправаджаюцца непакорнасцю. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Нейкі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магчарадзей, чараўнік’, ’жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае’, (ТСБМ). Ст.-бел. макгъ, макгусъ (пач. XVII ст.). Запазычана праз польск. (ці рус.) мову з лац. magus < грэч. μάγος < ст.-перс. maguš (Барталомэ, 1111; Фасмер, 2, 554; Лёхін, 414). Сюды ж ма́гія, ма́гічны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

колду́н этн., перен. вядзьма́к, род. ведзьмака́ м., вядзьма́р, род. ведзьмара́ м.; (волшебник) чарадзе́й, -дзе́я м., чараўні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маг, ‑а, м.

1. Той, хто нібыта валодае тайнамі магіі; чарадзей, чараўнік. // перан. Пра чалавека, які робіць што‑н. надта лёгка і лоўка. Мы ведаем цяпер Тваё імя, Купала, Вялікіх песень маг І сэрцаў валадар. Глебка.

2. На Старажытным Усходзе — жрэц, які спраўляў рэлігійныя абрады і прадказваў будучае.

[Грэч. mágos ад перс. muğ — вогнепаклоннік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зло́дзей ’той, хто крадзе’. Рус. злоде́й ’ліхадзей, злачынец’, укр. зло́дій ’злодзей’, польск. złodziej ’тс’, уст. ’злачынца’, в.-луж. дыял. złodźij, н.-луж. złoźej ’злодзей, злачынец’, чэш. zloděj ’злодзей’, славац. zlodej ’злодзей, несумленны чалавек’, славен. zlȏdẹj ’злы; чорт’, балг. злодѐй ’злачынец’, макед. злодеј ’тс’. Ст.-слав. зълодѣи ’злачынец’. Ст.-рус. зълодѣи, злодѣй (1076 г.) ’злачынец’, ’вораг’. Прасл. zъlo‑dějь — складанае слова ад zъlo (гл. зло) і dějati (гл. дзея і інш.); параўн. злачынец, чарадзей, дабрадзей. Шанскі, 2, З, 94; Фасмер, 2, 99. Націск у бел., верагодна, пад польск. уплывам, як і канкрэтызацыя значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чараўнік, чарадзей, чарадзейнік, вядзьмак, вядзьмар, шаман; маг, чарнакніжнік (кніжн. уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аздо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Упрыгожыць, надаць прыемны выгляд. Аздобіць сцены мазаікай. □ Даніла Саротнік стаў ля.. [дзяўчат], і хутка яго юнацкі басок аздобіў песню мужчынскім голасам. Чарнышэвіч. Шукаем, творым мы багацце ўпарта на полі, у горах, дзе хто мае змогу, каб ім аздобіць сонечнае заўтра. Дубоўка. Прарэзала неба вясёлка дугой, Аздобіла далі красою сваёй. Журба. // перан. Зрабіць больш поўным, багатым на ўнутраны змест. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Некі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)