шчабятаць, свергатаць, ціўкаць, цілікаць, ціліўкаць, цвыркаць, спяваць; пяяць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шмыг, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шмыгаць — шмыгнуць. [Тарас:] Пакуль я схапіў аўтамат, дык ён [Віткоўскі] гэтым часам шмыг у кусты і даў драла ў лес. Гурскі. Шустры жоўценькі клубок Шмыг са сцежкі пад дубок. Ад квактухі ён адстаў, Ціўкаць жаласна пачаў: — Памажыце, ціў-ціў-ціў, Маці родную знайсці. Галіноўская. Верабейчык — ціў-ціў-ціў! — Носам вострым пакруціў, Лапкай шоргнуў па суку, Крыллем пляснуў па баку І ў каноплі мігам — шмыг! Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зяле́пацьціўкаць, пішчаць (пра куранят)’ (ашмян., Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. желіпнути ’гучна закрычаць’, желіпати ’есці’. Магчыма, прасл. дыялектызм zelp‑a‑ti. Параўн. літ. želpùoti ’балбатаць’, якое, паводле Бугі (Фрэнкель, 1296), роднаснае санскр. jálpati ’мармытаць, гаварыць’. Параўн. у Покарнага (1, 428) і.-е. корань *ghel‑ з падаўжэннем ‑b‑, ‑bh‑: с.-в.-ням. gelpfen ’крычаць, спяваць, прасіць’. Махэк₂ (200) адносіў сюды чэш. chlubiti se, польск. chlubić się ’ганарыцца’, дзе дапускаў змену ch < g; паводле Покарнага, сюды літ. gulbinti ’хваліць’, рус. (без падаўжэння ‑b‑) галиться ’высмейваць’. Калі дапусціць, што корань меў варыянт gʼhel‑ (як *gʼhel‑ ’блішчаць’, прадстаўлены ў зялены, зала, золата, магчыма, меў варыянт *ghel‑, што даў жоўты), ён мог быць падоўжаны ‑p‑ і даць *gʼhel‑p, адкуль зялепаць і інш. Іншая магчымасць — дапушчэнне старажытнага сінкрэтызму свячэння і гучання ў значэнні кораня gʼhel‑ ’блішчаць’ (гл. зялёны), да гэтага схіляюць словы зялепуха, зеляпан (гл.), што захоўваюць, відаць, сувязь з зялёны. Супрун, Baltistica XX (1), 1984, 65–67. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пець ’ціпун, нарасць на языку ў курэй’ (Шымк. Собр.), пыпец ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), лыпаць (пыпоць) ’тс’ (Нас.), pypeć ’любая нарасць, вырастак на целе чалавека; чырвоныя вырасты на дзюбе індыка; хвароба языка ў хатніх птушак’ (Чан.), пы́пыць ’птушыны страўнік’ (іван., Жыв. НС), пипуть ’ціпун’ (Растарг.), памянш. пыпцік ’выступ’ (Лёсік), ст.-бел. пыпеть ’кудахтанне курэй’, укр. пипоть ’хваравіты нарост на языку курэй, ціпун’, памянш. пиптик, рус. смал. пыпить ’попел’: ссохнуць на пылить ’схуднець’, польск. pypeć ’засохлыя соплі ў носе; ціпун’, ст.-польск. рірес (з XV ст.) ’ціпун’, чэш. мар. рірес, рірес ’тс’, слава©©. pipet1, pipet, рірес ’тс’, балг. пітка ’тс’, макед. пипка ’тс’. Прасл. *ріґьҐь ад і.-е. pftu‑ ’слізь, смала’, роднаснае лац. pltulta ’слізь, насмарк’, пазней у асобых славянскіх мовах асіміляванае ў *рїрь або з метатэзай у їїрь‑, гл. ціпун (Махэк₂, 643; паводле яго, насуперак Фасмеру, 4, 60, фармальна блізкія ням. Pips, англ. pip ’ціпун’ запазычаны са славянскіх); Банькоўскі (2, 969) пярэчыць запазычанню з захаду, прапануючы рэканструкцыю *ирьіь, параўн. літ. piepütys ’ціпун’, piepti ’пішчаць’. Урэшце, нельга выключыць другасную сувязь з паткаць ’заікацца’, пуп, пупец ’вы-раст’ (гл.). Шырокая семантыка (’кудахтанне’, ’курыны страўнік’ і пад.) не выключае магчымай сувязі з гукаперайманнем *pipatiціўкаць’, літ. pypti ’тс’, параўн. славен. рірес ’сцізорык’, якое Бязлай (3, 38) лічыць метафарычным утварэннем ад pipa ’кураня’ (< ρΐ‑ρΐ ’падзыўныя словы для курэй’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́каць1, пі́кнуць ’торкаць, соваць у твар, у нос; гаварыць насуперак, выстаўляць заганы’ (Нас.). Магчыма, в пи́ку ’на злосць каму-небудзь’; польск. pikać, piknąć ’укалоць; парнуць, бадануць’, в.-луж. pikać ’дзяўбсці дзюбай’, ’мармытаць незадаволена’, н.-луж. pikotaś ’паволі, патроху есці’, чэш. píkati ’калоць’, pifka, pivka ’злосць, лютасць, гнеў’, славац. pik, pyk ’прыкрасць, раздражэнне’, славен. píkati ’калоць; джаліць; уядаць’, ’дзяўбсці’, ’патроху есці’, píkec ’дурнап’ян, Datura stramonium’, серб.-харв. имати пи̏к (на некага), макед. има пик (на него) ’ненавідзець’, пикна ’цесна ўкладваць, напіхваць, усоўваць’, пикне ’перапаўняць’, балг. пикнам ’засунуць, запіхнуць’, харв. кайк. pȉkati ’калоць, мацаць’. Прасл. *pikati ’соваць, калоць, джаліць’ (Гарачава, Этимология–1978, 107–108), найбольш блізкае да літ. pỹkti ’зліцца, гневацца’, pykà ’злосць’, лат. pîkts ’злы, нядобры, раздражнёны’ (Махэк₂, 448; Мюленбах-Эндзелін, 3, 213; Фрэнкель, 589; Бязлай, 3, 35) < і.-е. *pei̯kʼ‑ ’быць варожа настроеным’ (Каруліс, 2, 47) ці да і.-е. pī̆k(k) ’нешта вострае’, параўн. н.-грэч. πίκα, арам. pică ’гнеў’, pičean ’мярзотнік’, алб. pikkëllój ’засмуціць’, англ. to pick at ’гнявіць’, франц. piquée ’сварка’, ’з’едлівасць’.

Пі́каць2 ’пішчаць адрывіста, коратка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падаваць па радыё сігналы дакладная часу’ (шчуч., Сл. ПЗБ), пік! — пра падачу гуку наогул (мсцісл., Нар. лекс.), пі́кыць ’падаваць голас’ (Юрч. СНЛ). Укр. пі́кати ’пішчаць’, рус. пи́кать, пи́кнуть ’пішчаць, падаваць голас’, польск. piknąć, старое pikać ’(за)пішчаць’, ’адклікнуцца’, pik! ’грук, стук!’, чэш. pikatціўкаць’, славац. pik! — гук пры стралянні, параўн. лат. pīka ’плаксівае дзіцё’, ’рачны уюн, пячкур (які выдае піск)’. Гукапераймальнае pi(s)k! (Ільінскі, KZ, 43, 179; Варш. сл., 4, 188; Траўтман, Altpreuß., 338; 398; Фасмер, 3, 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)