ці́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на «ціў-ціў».

Кураняты ціўкаюць.

Над галавой ціўкалі кулі.

|| аднакр. ці́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ці́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́ўкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ці́ўкае ці́ўкаюць
Прошлы час
м. ці́ўкаў ці́ўкалі
ж. ці́ўкала
н. ці́ўкала
Дзеепрыслоўе
цяп. час ці́ўкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ці́ўкаць несов. (о птицах) те́нькать; пища́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́ўкаць, ‑ае; незак.

Абзывацца гукамі, падобнымі па «ціў-ціў» (пра птушак). У бярозах і асінах ціўкалі птушкі. Бураўкін. // Утвараць тонкі, высокі гук (пра кулі і пад.). Над галавой ціўкалі кулі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чили́кать несов., разг. цвы́ркаць, ці́ўкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ці́ўкнуць, ‑не; зак.

Аднакр. да ціўкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць ціўкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́ўканне ср. те́ньканье; писк м.; см. ці́ўкаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацы́ўкаць

‘пачаць цыўкаць - ціўкаць (пра птушак, куранят)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зацы́ўкаю зацы́ўкаем
2-я ас. зацы́ўкаеш зацы́ўкаеце
3-я ас. зацы́ўкае зацы́ўкаюць
Прошлы час
м. зацы́ўкаў зацы́ўкалі
ж. зацы́ўкала
н. зацы́ўкала
Загадны лад
2-я ас. зацы́ўкай зацы́ўкайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зацы́ўкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ці́ўканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)