многапудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Масай у многа пудоў; вельмі цяжкі. Многапудовая цыстэрна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

автомоби́ль-цисте́рна аўтамабі́ль-цыстэ́рна, род. аўтамабі́ля-цыстэ́рны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бензацыстэ́рна, ‑ы, ж.

Цыстэрна для захоўвання і перавозкі бензіну. // Вагон або аўтамашына з такой цыстэрнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́нкер ’судна для перавозкі вадкіх грузаў’ (ТСБМ, БРС). Праз рус. та́нкер з англ. tanker ’наліўное судна’ ад tank ’рэзервуар, цыстэрна’ (гл. танк).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танк ’баявая бронемашына’, ’цыстэрна для транспарціроўкі і захоўвання вадкасцей’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’баявая бронемашына’ (Некр. і Байк., Вруб.), та́нка ’тс’ (Янк. 2, Сцяшк. Сл., Мат. Маг.). У славянскія мовы (як і ў заходнееўрапейскія: франц. tank, ням. Tank паралельна з Panzer і інш.) — з англ. tank ’вадаём; цыстэрна, бак, чан’, а ў канцы 1916 г. — ’танк’; спецыялізацыя значэння звязана са знешнім падабенствам. Англ. tank у першасным значэнні звязваюць з с.-англ. stanc ’басейн, сажалка’ (Фасмер, 4, 19) або парт. tanque ’рэзервуар; вадаём; затока’, якое этымалагічна звязана са ст.-франц. estanc, франц. étang ’затока’, лац. stagnum ’балота; затока; вада, што выйшла з берагоў; лужына; штучная затока; басейн’ (Чарных, 2, 228). Менш пераконваюць меркаванні, што англ. tank ’баявая машына’ паходзіць ад прозвішча вынаходніка Танка (Фасмер, 4, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

танк 1, ‑а, м.

Баявая бронемашына на гусенічным хаду з вялікай праходнасцю, якая ўзброена пушкай і кулямётамі, устаноўленымі ў рухомай гарматнай вежы. Танк-амфібія. □ Грозныя танкі «Т–34» ішлі з завода проста ў бойку. Кулакоўскі.

[Англ. tank.]

танк 2, ‑а, м.

Спецыяльна абсталяваны бак, цыстэрна для захоўвання і транспарціроўкі вадкасцей. Танк для захоўвання малака.

•••

Танк-паравоз — паравоз, у якога запасы вады і паліва знаходзяцца не ў тэндэры, а ў баках на самой машыне.

[Англ. tank.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)