перахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак.

Крута нахіліць набок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак.

1. каго-што. Адвесці ўбок, адвярнуць.

А. галаву.

2. што. Адхінуць, адгарнуць.

А. коўдру.

3. перан., каго-што. Не прыняць, адвергнуць; не дапусціць.

А. кандыдатуру.

|| незак. адхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адхіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Загарнуць, падагнуць край чаго‑н. унутр або пад што‑н. Падхіліць хустку пад каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахітлівы ’хісткі, неакрэслены; блытанні^’ (Гарб.). Да хіліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схіле́нні ’паджылкі, каленныя сухажыллі’ (астрав., Сл. ПЗБ). Ад схіліць, гл. хіліць ’згібаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схі́льны ’які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго-небудзь; гатовы да чаго-небудзь’ (ТСБМ). Да схіліць < хіліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схі́лкі ’маршчыны’, схі́лачкі ’складачкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад схіліць, гл. хіліць ’згібаць, складваць’, да семантыкі параўн. балг. хи́ля се ’ўхмыляцца, усміхацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., каго-што.

Разм. Засланіць, загарадзіць чым‑н. Нахіліць твар рукамі. □ Змрок, нібы аканіцамі, захіліў вокны, у хаце зрабілася цёмна. Чарот. [Жанчына] рухава ўстала, сваёй постаццю захіліла акно. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыхі́лак ’прыстанішча, прытулак’ (Нас.), таксама прыхі́лле, прыхі́лішча ’прытулак, прыстанне’ (Нас.; кобр., Рам.; Кос.), прыхі́лле ’франтон’ (жабін., ДАБМ). Суфіксальныя дэрываты ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намякаць; хіліць, заікацца, ківаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)