Не́хта ’хтосьці’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), не́хтачка, не́хтачкі (Янк. 3., Яўс.), ст.-бел. нѣхто, нехто (Карскі 2–3, 91). Утворана пры дапамозе адмоўя не- (нѣ) ад хто (гл.), да якога можа далучыцца памяншальна-ласкальны суфікс ‑чка/‑чкі (Карскі 2–3, 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., каго-што.
1. Тое, што і абчапляць.
2. Акружыць. [Немцы] усю вёску абчапілі. Місько.
3. Абняць. Раптам.. [Кастуся] хтосьці абчапіў рукамі. Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахрапці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; зак.
1. Утварыць храп. Хтосьці прахроп.
2. Храпці некаторы час.
3. Разм. Моцна праспаць некаторы час. Прахрапці ўсю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зы́бісты, ‑ая, ‑ае.
1. Хвалісты, з зыбам. [За яварамі] — белавата-серабрысты і сцюдзёна-зыбісты плеск сажалкі. Ракітны.
2. Зыбкі, хісткі. На чаўне хтосьці крыкне «ратуйце!». Пойдзе лямант па зыбістай гаці. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хтось, кагось, камусь, кагось, кімсь, аб кімсь, займ. неазначальны.
Тое, што і хтосьці. Узлескам ранняю парою, Туды, дзе хтось траву касіў, На луг стары, да вадапою Усёй сям’ёй ідуць ласі. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кто́-то мест. хто́сьці (род., вин. каго́сьці, дат. каму́сьці, твор., пред. кі́мсьці), не́хта (род., вин. не́кага, дат. не́каму, твор., пред. не́кім).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
я́міна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і яма. Вуліца была ў ямінах, калдобінах. Хведаровіч. Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выканаў студні. Бядуля. Пад рудой шчацінай не відаць былі ўпалыя яміны шчок. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́кто мест. не́хта (род., вин. не́кага, дат. не́каму, твор., пред. не́кім); (кто-то) хто́сьці (род., вин. каго́сьці, дат. каму́сьці, твор., пред. кі́мсьці).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ускара́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і ускарабкацца. Байцы акружылі з усіх бакоў хату, хтосьці забег у сенцы, двое ўскараскаліся на страху. Хомчанка. Сухоцкі спрытна ўскараскаўся на абрывісты бераг, і адразу ж яго паглынула цемра. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паправа́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Коні паправальваліся ў балота. Паправальвацца на ўступных экзаменах. □ На тым месцы, дзе была .. [магіла], ён убачыў адну разварушаную зямлю — хтосьці зноў засыпаў яму, але сыры пясок асеў, паправальваўся. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)