хто́сьці

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз.
-
Н. хто́сьці
Р. каго́сьці
Д. каму́сьці
В. каго́сьці
Т. кі́мсьці
М. кі́мсьці

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хто́сьці, каго́сьці, каму́сьці, каго́сьці, кімсьці, (аб) кімсьці, займ. неазнач.

1. Невядома які чалавек; нехта.

Х. пастукаў у акно.

2. Які-н. чалавек, усё роўна хто.

Паклікаць кагосьці на дапамогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хто́сьці, род. каго́сьці мест. неопр. кто́-то; не́кто

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хто́сьці, кагосьці, камусьці, кагосьці, кімсьці, аб кімсьці, займ. неазначальны.

1. Невядома які чалавек; нехта. Вечарам, калі Аня, падаіўшы карову, выходзіла з хлява, яе хтосьці ціха гукнуў з цемры. Мележ. На дарозе глухой Палявой Ён [хлопчык] убачыў з сястрой Кімсьці кінуты воз. Куляшоў. // Адзін з прысутных (не ўказваючы хто). — Вады! — крыкнуў хтосьці з гурту дзяцей. Якімовіч. Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад і гучна спытаў: — А што тут будзе? Шыловіч.

2. Які‑н. чалавек, усё роўна хто. Толькі часамі ім апаноўвала ажыўленне, у .. [Міхала] з’яўлялася патрэба штосьці камусьці расказваць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хтось, хто́сьці займ. jmand, iner

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хтось мест. неопр., см. хто́сьці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прату́паць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

1. Прайсці, тупаючы нагамі.

Хтосьці пратупаў па калідоры.

2. Тое, што і прайсці (у 1 і 2 знач.).

Колькі мы сёння кіламетраў пратупалі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

somebody [ˈsʌmbədi] pron. хто́сьці, не́хта;

He thinks he’s somebody. Ён лічыць сябе важнай асобай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

któryś

któr|yś

хтосьці; хто-небудзь;

musi to zrobić ~aś z was — гэта павінен зрабіць хтосьці з вас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тпру́нні экспр. ’губы’ (Бяльк.). Утворана на аснове гукапераймання (імітатыва), што перадае змыканне губ. Параўн. ні тпру, ні мя, ні божа імя — гавораць, калі хтосьці запнецца ў час апавядання (Федар. 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)