вялі́кдзень, ‑кадня, м.

Хрысціянскае свята, прысвечанае ўваскрэсенню міфічнага Хрыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анты́хрыст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. У хрысціянскай рэлігіі: галоўны праціўнік, антыпод Хрыста.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм., уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ева́нгелле, -я, н. (з вялікай літары).

1. Частка Бібліі, агульная назва першых чатырох кніг Новага Запавету пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста (з’яўляецца асновай хрысціянскага веравучэння).

Кананічнае Е.

2. мн. -і, -яў. Кожная з чатырох кніг Новага Запавету, напісаных, паводле царкоўнай традыцыі, вучнямі Ісуса Хрыста і іх паслядоўнікамі.

Е. ад Марка.

Старонка Евангелля ад Матфея.

|| прым. ева́нгельскі, -ая, -ае.

Е. тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Хрысто́с, Хрыста́, м. (з вялікай літары).

Назва міфічнай асобы Ісуса, культ якога ляжыць у аснове хрысціянскай рэлігіі.

•••

Хрыстом-богам — моцна (прасіць, маліць і пад.).

Як у Хрыста за пазухай — тое, што і як у бога за пазухай (гл. бог).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багаро́дзіца, ‑ы, ж.

У хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста.

•••

Сядзець як багародзіца гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распя́цце, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распяць.

2. Крыж з фігурай распятага Хрыста, а таксама фігура распятага Хрыста. Пра тое, што гаспадыня была вельмі набожная, сведчыў доўгі рад ікон з металічным распяццем. Ракітны. Высокі крыж з распяццем хіліўся на бок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мірано́сіца, ‑ы, ж.

Жанчына, якая, паводле евангельскае падання, прынесла міра для памазання цела Хрыста пасля зняцця яго з крыжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвенты́зм, ‑у, м.

Рэлігійнае вучэнне хрысціянскай (пратэстанцкай) секты, якое прапаведуе «другое прышэсце Хрыста» і ўстанаўленне «тысячагадовага царства божага» на зямлі.

[Лац. adventus — прышэсце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́ды, ‑ляд; адз. няма.

Царкоўнае хрысціянскае свята нараджэння Хрыста, якое адзначалася 25 снежня па ст. ст. і ў наступныя дні да вадохрышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́стал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У хрысціянстве: вучань Хрыста, прапаведнік яго вучэння.

2. перан., чаго. Паслядоўнік і прапаведнік якой-н. ідэі (кніжн.).

3. Царкоўная новазапаветная кніга, якая змяшчае «Дзеянні» і «Пасланні апосталаў».

|| прым. апо́стальскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)