хру́пнуть сов., однокр., разг.
1. хру́снуць, храбусну́ць;
2. хрумстану́ць; см. хру́пать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хрусь і хрусь-хру́сь, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння сухога трэску, хрусту. Снег рыпеў пад нагамі: хрусь, хрусь! — быццам хтосьці цукар грызе. Хомчанка.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. хрустаць, хрусцець — хруснуць. З раніцы.. [Сафрона] насцігла няўдача: напароўся санямі на пень, і два пярэднія вязы — хрусь напалам. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тру́снуць ‘хруснуць, храснуць, надламацца’ (Нас., Некр. і Байк., Ласт., Сл. ПЗБ), сюды ж трусці́ць, патрусі́ць ‘паламаць, здрабіць на кавалкі’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), тру́снік ‘друз, трэскі’ (Сцяшк. Сл.). Да прасл. *trǫs‑t‑/*trus‑t‑, якія суіснуюць з варыянтамі: *xrǫst‑/*xrust‑, *drozg‑/*dryzg‑. Гл. трушчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зламацца, трэснуць, хруснуць; пераляцець (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
прохрусте́ть сов.
1. (издать хруст) захрусце́ць, захру́стаць, хру́снуць;
2. (издавать хруст некоторое время) прахрусце́ць, прахру́стаць; (поесть с хрустом) прахру́стаць, прахрабуста́ць, прахрабусце́ць, прахру́мстаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)