прыклані́ць, ‑кланю, ‑клоніш, ‑клоніць; зак., што.

Разм. Схіліць, нахіліць, прыгнуць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць І галоўку чуць прыклоніць, Не варушыцца, маўчыць. Колас. Жонка .. [Тараса] ўгледзела, узрадавалася, нешта пытае, а ён, хмуры, як лес у буру, пайшоў проста к нябожчыцы, прыкланіў калені. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Спец. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце; уторыць.

2. каму-чаму. Паўтараць чые‑н. словы, якія-н гукі. Манатонна гудуць тэлефонныя правады. Ім туруюць камары. Масарэнка. Вечар... Вечар асенні, хмуры... Дожджык цалуе шыбы. Вецер пяе — туруе. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́піць ’хмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр. су́пити, рус. су́пить ’хмурыць’, польск. sępić ’тс’, чэш. posupnýхмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв. sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закля́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, на якога накладзена закляцце; пракляты. Многа было апавяданняў і пра заклятыя грошы. Чорны. Міхал ідзе адзін, пануры, І сам ён хмур, і думкі хмуры, Як гэты лес, снягамі сцяты Як замоўлены, закляты. Колас.

2. Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка). Шмат пакуль у смерці памагатых, Ворагаў жыцця заклятых. Зарыцкі. — Хай заклятыя паны На галлі асін пятрэюць! Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Блудзі́ць. Рус. блуди́ть, укр. блуди́ти, польск. błądzić ’блукаць, блудзіць; грашыць, памыляцца’, чэш. blouditi, ст.-слав. блѫдити, балг. блъдя́, серб.-харв. блу́дити і г. д. Прасл. blǫditi (ітэратыўная форма да blęsti blędǫ ’памыляцца’: ст.-слав. блѧсти блѧдѫ, ст.-рус. блясти бляду і г. д. І.‑е. *bhlendh‑: *bhlondh‑ ’цямнець; вечарэць; змяркацца; бянтэжыць, памыляцца’. Параўн. літ. blandùsхмуры’, blañdas ’хмурасць; пацямненне розуму’; blandýtis ’хмурыцца; блукаць’, гоц. blandan ’перашкаджаць, мяшаць’, ст.-в.-ням. blentan ’асляпляць’ і г. д. Слаўскі, 1, 36; Траўтман, 34; Буга, РФВ, 70, 100; Бернекер, 61; Махэк₂, 56–57; Фасмер, 1, 177. Параўн. яшчэ блудзя́га ’хітрун; уцякач’, блу́дны ’бадзяжны (пра скаціну)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мур, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Мураваны будынак. На месцы халупы — Будуецца мур, Жыццё ў берагі ўлілося. Лявонны. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру. Гартны. Святлее мур у старасвецкіх ліпах, Калыша лісце Шчары лёгкі плёс... Лойка. // ‑у. Цагляная або каменная сцяна вакол чаго‑н. Ужо сцямнела, як прыйшла [Наталля] да сябе ў пакоік і, сеўшы на ложку, аддалася думкам.. Паўстаў астрог — хмуры, жоўты будынак, агароджаны высокім мурам. Гартны. Старадаўні чырвоны цагляны мур з чатырохкутнымі вежамі і высокімі брамкамі цягнецца ад берага ракі праз увесь горад да каралеўскага палаца. В. Вольскі.

2. ‑у. Кладка (у 2 знач.).

[Ням. Mauer, з лац. murus — сцяна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́мны ‘мутны, няясны, матавы, без бляску’ (ТС), ‘млявы, вялы’: ена ужэ тумная пасля работы (маз., ГЧ), ту́мно ‘змрочна, няясна, мутна, туманна, цьмяна’ (ТС, ПСл; жытк., Жыв. НС), ‘хмурна’, ‘млосна’ (ЛМТ). Відаць, звязана з цьмяны (гл.), параўн. укр. дыял. тмя́ний ‘зацемнены, матавы’; ‘сумны, нудны’, што да тма ‘цемра’ (ЕСУМ, 5, 691), ст.-бел. тьма, тма ‘тс’, якія, паводле Бузука (ЗІФВ УАН, 13–14, 278), могуць чаргавацца з коранем тум‑, параўн. укр. тума́хмуры, маўклівы чалавек’, а таксама рус. дыял. ту́мный ‘сумны, журботны’, польск. дыял. tumny ‘поўны, тлусты’ < і.-е. *tou̯m‑/*teu̯m‑, гл. роднаснае літ. tumà ‘мутнасць’, tumė́ti ‘мутнець’, лат. tumêt ‘гусцець’, ‘збірацца (пра дажджавыя аблокі)’, tumuļat ‘(пра неба) паволі пакрывацца хмарамі’ і інш., паводле Смачыньскага (694), узыходзяць да і.-е. *tu̯em‑ ‘набрыняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасто́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заслугоўвае чаго‑н., варты чаго‑н. Дастойны павагі. □ Сляпнёў і Каманін і Молакаў хмуры! Дастойны вы песень вялікіх паэтаў. Колас. Быць дастойным Справы камуністаў — Піянерскі І закон і звычай. Шушкевіч.

2. Які адпавядае ўсім запатрабаванням, зусім падыходзіць. Дастойная змена. □ Дзед Хрушч быў дастойны патомак свайго невядомага продка і хібы не даваў. Колас. / у знач. наз. дасто́йны, ‑ага, м.; дасто́йная, ‑ай, ж. Дэпутат... Народ вылучае на гэтую пасаду дзяржаўнага дзеяча толькі самых дастойных. «Маладосць».

3. Заслужаны, справядлівы. Дастойная кара. Дастойная ўзнагарода. Дастойная сустрэча.

4. Паважаны, заслужаны. Тапурыя быў мёртвы, ён ляжаў з прабітай галавой, гэты дастойны і смелы чалавек, роўных якому мала бывае на свеце. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змро́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Слаба асветлены; цёмны. Змрочнае памяшканне. □ Змрочны яловы лес перайшоў паступова ў светлы і сухі сасновы бор. В. Вольскі. Змрочная, непрытульная ноч напаткала ўцекачоў у .. цясніне. Быкаў. // перан. Які выклікае цяжкае ўражанне сваёй паныласцю, непрыгляднасцю; шэры, нудны. Змрочны пейзаж.

2. Пануры, хмуры, насуплены. Бацька змрочны, як хмара, хадзіў па хаце. Чарнышэвіч. // Які выражае панурасць, заклапочанасць. На змрочным твары Фаміча То прамільгне прамень надзеі, То наплыве, як цень, адчай. Бачыла. // Поўны цяжкіх пачуццяў; бязрадасны. Змрочны настрой. □ У галаве круцяцца думкі, неспакойныя, змрочныя. Асіпенка.

3. перан. Цяжкі, беспрасветны. Змрочныя гады зняволення. □ І не лёгка верыць успамінам Пра цяжкія, змрочныя часы. Лойка.

4. перан. Накіраваны супраць прагрэсу, чалавечнасці; жорсткі, рэакцыйны. Яркае ўяўленне аб самаахвярнай барацьбе рэвалюцыйнай моладзі супраць змрочных сіл рэакцыі стварае сцэна ў адным з віленскіх рэстаранаў. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́дзіцца, ‑ладжуся, ‑ладзішся, ‑ладзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці на лад; прыняць належны кірунак. Справы наладзіліся. □ Работа ў школе наладзілася. Колас. Размова хутка ў нас наладзілася, і дзяўчына ахвотна разгаварылася. Кухараў. // Устанавіцца, усталявацца. Пагода пасля ўчарашняга дажджу ніяк не наладзіцца — то пакажацца, выблісне на хвіліну з-за хмары сонца, то раптам схаваецца зноў — і непрыветны, хмуры цень праплыве, прабяжыць па зямлі. Сачанка. [Люба:] — Наладзіцца жыццё, абы толькі скончылася вайна. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным (для работы, карыстання і пад.). Станок наладзіўся. Наладзілася санная дарога.

3. Сабрацца, прыладзіцца рабіць што‑н. На адным з чарцяжоў [Парфірый] спыняецца. Азіраецца на дзверы, вымае з-за пазухі маленькі фотаапарат. Наладзіўся і здымае чарцёж. Краўчанка. Берагава.. [жонка] наладзілася дахаты. Гартны. Вечарам дацэнт настроіў радыё.. і наладзіўся слухаць канцэрт. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)